мільё́нны

лічэбнік, парадкавы

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. мільё́нны мільё́нная мільё́ннае мільё́нныя
Р. мільё́ннага мільё́ннай
мільё́ннае
мільё́ннага мільё́нных
Д. мільё́ннаму мільё́ннай мільё́ннаму мільё́нным
В. мільё́ннага (адуш.)
мільё́нны (неадуш.)
мільё́нную мільё́ннае мільё́нных (адуш.)
мільё́нныя (неадуш.)
Т. мільё́нным мільё́ннай
мільё́ннаю
мільё́нным мільё́ннымі
М. мільё́нным мільё́ннай мільё́нным мільё́нных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мільённы в разн. знач. миллио́нный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мільённы, ‑ая, ‑ае.

1. Ліч. парадк. да мільён. Мільённая частка метро.

2. Які ацэньваецца ў мільён, складае, налічвае мільён (мільёны). Сельскагаспадарчы год прынёс калгасу мільённы даход. Шчарбатаў. Мінская магістраль!.. Па табе пойдуць на беларускую зямлю тысячы салдат, каб вярнуць зноў наш народ у мільённую дружную сям’ю. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мільё́н, -а, мн. -ы, -аў.

1. ліч. кольк. Лік і колькасць, роўная тысячы тысяч.

Мільён рублёў.

2. м. Вельмі вялікая колькасць чаго-н.

|| парадк. мільённы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

миллио́нный мільённы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

millionth2 [ˈmɪljənθ] num. мільённы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

milionowy

мільённы;

milionowy obywatel miasta — мільённы жыхар горада

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

millionth

[ˈmɪljənӨ]

adj.

мільённы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

million

[ˈmɪljən]

1.

n.

мільён -а m.

2.

adj.

1) мільённы

2) ве́льмі шмат

a million thanks — вялі́кі дзя́куй

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

МІ́НСКІ ТРА́КТАРНЫ ЗАВО́Д (МТЗ) імя У.​І.​Леніна. Засн. ў 1946—48 у Мінску. З 1972 галаўное прадпрыемства ВА «Мінскі трактарны завод»; мае 4 з-ды-філіялы: Віцебскі завод трактарных запасных частак, Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў, Мінскі спец. інструменту і тэхнал. аснасткі, Смаргонскі агрэгатны. З 1948 вырабляў пускавыя рухавікі, з 1950 — гусенічныя с.-г. і тралёвачныя трактары, з 1953 — колавыя с.-г. трактары «Беларусь» на пнеўматычных шынах, з 1961 — трактар МТЗ-50 магутнасцю (40 кВт) з 1974 — МТЗ-80 (55—59 кВт), у 1984 — МТЗ-100 і МТЗ-102 (74 кВт), пазней — «Беларусь-1025», у 1993—94 — мадэрнізаваныя трактары серыі 900 (60—66 кВт), з 1995 — «Беларусь-1221» (96 кВт). У 1981 пачаў выпуск сям’і міні-тэхнікі: мотаблокі (4—6 кВт), міні-трактары (9—12 кВт), малагабарытныя трактары (12—26 кВт). У 1995 выпусціў 3-мільённы трактар і 500-тысячны экспартны трактар «Беларусь». Асн. прадукцыя (1999): 44 мадэлі розных відаў новай тэхнікі. ВА «МТЗ» — адна з найбуйнейшых у свеце кампаній па выпуску і экспарце колавых трактароў, на яе долю прыпадае 8—10% сусв. рынку трактароў у сваім класе. Мае больш як у 60 краінах свету 13 уласных і змешаных акц. т-ваў, 30 фірм-агентаў за мяжой і 140 дылерскіх цэнтраў у СНД. ВА «МТЗ» узнагароджана міжнар. прызам «Залаты Меркурый». На міжнар. выстаўках і кірмашах трактары «Беларусь» атрымалі 27 медалёў, у т. л. 24 залатыя.

Узоры прадукцыі Мінскага трактарнага завода. 1 — трактар «Беларусь-1522»; 2 — трактар «Беларусь-680»; 3 — трактар «Беларусь-1221»; 4 — трактар «Беларусь-220»; 5 — мотаблок «Беларусь-08БС»; 6 — трактар «Беларусь-082БС».

т. 10, с. 451

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)