міласэ́рнасць, -і, ж.

Гатоўнасць да дапамогі каму-н., спагада іншым.

Праявіць м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

міласэ́рнасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. міласэ́рнасць
Р. міласэ́рнасці
Д. міласэ́рнасці
В. міласэ́рнасць
Т. міласэ́рнасцю
М. міласэ́рнасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

міласэ́рнасць ж. милосе́рдие ср.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

міласэ́рнасць, ‑і, ж.

Схільнасць да спагады іншым, да літасці над кім‑н. [Сімон:] — Сплаці мне ўсё поўнасцю праз тыдзень, а то я ладам у суд .. Досыць ужо маёй міласэрнасці. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МІЛАСЭ́РНАСЦЬ,

схільнасць да спагады іншым, да літасці над кім-небудзь. У паняцці «М.» спалучаюцца духоўна-эмацыянальны аспект (перажыванне чужога болю як свайго) і канкрэтна-практычны (імкненне да дапамогі). Вытокі М. як рэальнага прынцыпу ляжаць у архаічнай радавой салідарнасці, якая абавязвала цаной любых ахвяр дапамагаць родзічам. М. прапаведуюць сусв. рэлігіі, перш за ўсё будызм і хрысціянства. Будызм разумее жыццё ўвогуле як пакуты, а таму М. трактуецца як універсальны прынцып адносін да ўсяго жывога. Хрысціянства ўносіць спецыфічную матывацыю М. — асабістую любоў да Хрыста. У выпадку маёмаснай і інш. няроўнасці застаецца адзінота, старасць і інш. пакуты, якія патрабуюць грамадскіх клопатаў і індывід. М.

т. 10, с. 369

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

міласэ́рнасць ж. Barmhérzigkeit f -, Wóhltätigkeit f -, Míldtätigkeit f -;

сястра́ міласэ́рнасці уст. Kránkenschwester f -, -n, barmhérzige Schwéster

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

чалавекалю́бства, -а, н.

Любоў да людзей; міласэрнасць, гуманнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

міласэ́рны, -ая, -ае.

Які праяўляе міласэрнасць ці з’яўляецца вынікам міласэрнасці.

М. ўчынак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лі́тавацца, -туюся, -туешся, -туецца; -туйся; незак., над кім-чым.

Берагчы, праяўляць літасць, міласэрнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

beneficence [bɪˈnefisns] п. fml дабрачы́ннасць, дабрадзе́йнасць, міласэ́рнасць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)