мілані́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. мілані́т мілані́ты
Р. мілані́ту мілані́таў
Д. мілані́ту мілані́там
В. мілані́т мілані́ты
Т. мілані́там мілані́тамі
М. мілані́це мілані́тах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Міланіт 7/156, 202

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

МІЛАНІ́Т (ад грэч. mylōn млын),

зборная назва розных паводле саставу і генезісу горных парод, раздробленых у зонах тэктанічных парушэнняў. Першасныя горныя пароды пры перамяшчэнні па разломе пераціраюцца, сціскаюцца, робяцца больш шчыльныя, дробназярністыя; мінералы ў іх набываюць лінейнае арыентаванне, утвараючы характэрную міланітавую (тонкаслаістую) структуру. У выніку працэсаў дынамаметамарфізму, якія часта ўзнікаюць пры такіх абставінах, М. ператвараецца ў сланцаватую метамарфічную пароду (бластаміланіт). На Беларусі зоны міланітызацыі часта трапляюцца ў пародах крышт. фундамента.

т. 10, с. 368

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

мілані́т

(ад гр. mylon = млын)

сланцаватая метамарфічная горная парода, якая ўтварылася пры руху мас горных парод па паверхні тэктанічных разрываў, пры пераціранні і сцісканні мінералаў зыходных парод.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)