Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
мікрараёнм. микрорайо́н
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Мікрараён 4/250; 7/194
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
мікрараён, ‑а, м.
Частка раёна, якая выдзяляецца пры раяніраванні для якой‑н. мэты. Адрас, які па тэлефоне даў Рыгору Тарасевіч, прывёў яго ў адзін з мікрараёнаў горада.Арабей.На абодва бакі ад цэнтральнай магістралі раскінуліся так званыя мікрараёны, забудаваныя чатырох- і пяціпавярховымі дамамі.Грахоўскі.
[Ад грэч. mikrós — маленькі і раён.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МІКРАРАЁН,
структурная адзінка сучаснай жыллёвай забудовы буйных населеных пунктаў. У вял. гарадах разлічаны на 12—20 тыс., у сярэдніх на 6—12 тыс. жыхароў. Складаецца з комплексу жылых дамоў, паблізу якіх размяшчаюцца ўстановы культ.-быт. абслугоўвання (дзіцячыя сады, школы, крамы), спарт. пляцоўкі і зялёныя зоны. Планіроўка і забудова М. робіцца на аснове адзінай або расчлянёнай на групы жылых дамоў арх.-прасторавай арганізацыі тэр. з улікам прыродных і кліматычных умоў.
На Беларусі першыя М. пабудаваны ў канцы 1950 — пач. 1960-х г. Размяшчалі іх на свабодных тэрыторыях паблізу існуючай забудовы, на ўскраінах гарадоў, а таксама на месцы забудовы, якая патрабавала рэканструкцыі. З 1970-х г. у вял. гарадах перайшлі да забудовы тэрыторый буйнымі структурнымі адзінкамі — жылымі раёнамі, у склад якіх уваходзяць М. Гэта дазволіла арганічна звязваць арх. вырашэнні з ландшафтам і трансп. камунікацыямі (Усход 1 у Мінску, Валатава ў Гомелі і інш.). Шматсекцыйныя, складанай канфігурацыі жылыя дамы ў спалучэнні з вышыннымі і малапавярховымі будынкамі культ.-быт. абслугоўвання ствараюць выразныя прасторавыя кампазіцыі. Сучасныя М. характарызуюцца большай разнастайнасцю пабудоў і іх каларыстычных вырашэнняў, добраўпарадкаванасцю тэрыторый, выкарыстаннем малых арх. форм (М. Зялёны Луг 5, Малінаўка ў Мінску, Поўдзень у Віцебску, Бабры ў Мазыры, № 12 у Салігорску і інш.).
Л.С.Патапаў, С.А.Сергачоў.
Мікрараён Бабры ў Мазыры.Мікрараён Зялёны Луг 5 у Мінску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мікрараёнм. (néues) Wóhnviertel [Stádtviertel]
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
мікрараён
(ад мікра- + раён)
структурная адзінка сучаснай забудовы горада, дзе акрамя жылых будынкаў, размешчаны гандлёвыя пункты, установы культурна-бытавога абслугоўвання насельніцтва і інш. (параўн.макрараён).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
мікрараён
(ад гр. mikros = малы + фр. rayon = раён)
структурная адзінка сучаснай забудовы горада, дзе, акрамя жылых будынкаў, размешчаны гандлёвыя пункты, установы культурна-бытавога абслугоўвання насельніцтва і інш. (параўн.макрараён).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
микрорайо́нмікрараён, -на м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)