МІКРАПІ́ЛЕ (ад мікра... + грэч. pylē уваход, адтуліна),

у жывёл — адтуліна ў шчыльных яйцавых абалонках, праз якую сперматазоід пранікае ў яйцо. Колькасць М. ад 1 да некалькіх дзесяткаў. Бывае ў насякомых, малюскаў, рыб і інш. У раслін М. — вузкі канал у покрыве семязавязі, праз які пранікае пылковая трубка.

т. 10, с. 360

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

мікрапі́ле

(ад мікра- + гр. pyle = вароты)

1) адтуліна ў абалонцы яец насякомых, павукападобных, некаторых малюскаў, рыб і іншых жывёл, праз якую сперматазоід трапляе ў клетку;

2) адтуліна ў семязавязі большасці кветкавых раслін, праз якую пры апыленні пранікае пылковая трубка са сперміямі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ІНТЭГУМЕ́НТ (ад лац. integumentum пакрывала),

покрыва семязавязі насенных раслін, які вырастае з яе цэнтр. ч.нуцэлуса. На верхавінцы семяпупышкі І. не злучаецца, фарміруецца адтуліна — пылкаўваход (мікрапіле). Пасля апладнення І. ператвараецца ў насенную скурку. У некат. раслін адзін І., у інш. (усе аднадольныя) — два.

т. 7, с. 281

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

парага́мія

(ад гр. poros = адтуліна + -гамія)

пранікненне пылковай трубкі пры апладненні ў зародкавы мяшок праз мікрапіле.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)