міжзо́ркавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. міжзо́ркавы міжзо́ркавая міжзо́ркавае міжзо́ркавыя
Р. міжзо́ркавага міжзо́ркавай
міжзо́ркавае
міжзо́ркавага міжзо́ркавых
Д. міжзо́ркаваму міжзо́ркавай міжзо́ркаваму міжзо́ркавым
В. міжзо́ркавы (неадуш.)
міжзо́ркавага (адуш.)
міжзо́ркавую міжзо́ркавае міжзо́ркавыя (неадуш.)
міжзо́ркавых (адуш.)
Т. міжзо́ркавым міжзо́ркавай
міжзо́ркаваю
міжзо́ркавым міжзо́ркавымі
М. міжзо́ркавым міжзо́ркавай міжзо́ркавым міжзо́ркавых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

міжзо́ркавы, см. міжзо́рны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

міжзо́ркавы, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца, размешчаны паміж зоркамі. Міжзоркавая прастора.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

межзвёздный міжзо́ркавы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПЕ́НЗІЯС (Penzias) Арна Алан (н. 26.4.1933, г. Мюнхен, Германія),

амерыканскі астрафізік і спецыяліст у галіне інфарм. тэхналогій. Чл. Нац. АН ЗША (1975), Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1974). З 1940 у ЗША. Скончыў Калумбійскі ун-т (1958). З 1961 у н.-д. фірме «Бел тэлефон лаборатарыс» (з 1981 віцэ-прэзідэнт), з 1998 у кампаніі «Нью энтэрпрайс асашыэйтс». Навук. працы па радыёастраноміі, спадарожнікавай сувязі, касмалогіі, хіміі міжзоркавага рэчыва, патэнты ў галіне тэлекамунікацыйных і камп’ютэрных тэхналогій. Адкрыў эксперыментальна разам з Р.В.Вільсанам мікрахвалевае фонавае выпрамяненне (рэліктавае выпрамяненне; 1965) і міжзоркавы дэйтэрый (1973). Нобелеўская прэмія 1978 (з Вільсанам).

Тв.:

Рус. пер. — Происхождение элементов // Успехи физ. наук. 1979. Т. 129, вып. 4.

М.​М.​Касцюковіч.

А.​А.​Пензіяс.

т. 12, с. 266

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)