МІЖГАРО́ДНЯЯ СУ́ВЯЗЬ,

тое, што далёкая сувязь.

т. 10, с. 334

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

міжгаро́дні, -яя, -яе.

Які дзейнічае, існуе паміж гарадамі.

Міжгародняя тэлефонная сувязь.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

міжгаро́дні, ‑яя, ‑яе.

Які дзейнічае, існуе паміж гарадамі. Міжгародняя сувязь. Міжгародні тэлефон. // у знач. наз. міжгаро́дняя, ‑яй, ж. Тэлефонная станцыя, якая ажыццяўляе сувязь паміж гарадамі. Па тым, як настойліва І працягла .. [тэлефон] званіў, я здагадаўся, што гэта быў выклік міжгародняй. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

міжгаро́дні

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. міжгаро́дні міжгаро́дняя міжгаро́дняе міжгаро́днія
Р. міжгаро́дняга міжгаро́дняй
міжгаро́дняе
міжгаро́дняга міжгаро́дніх
Д. міжгаро́дняму міжгаро́дняй міжгаро́дняму міжгаро́днім
В. міжгаро́дні (неадуш.)
міжгаро́дняга (адуш.)
міжгаро́днюю міжгаро́дняе міжгаро́днія (неадуш.)
міжгаро́дніх (адуш.)
Т. міжгаро́днім міжгаро́дняй
міжгаро́дняю
міжгаро́днім міжгаро́днімі
М. міжгаро́днім міжгаро́дняй міжгаро́днім міжгаро́дніх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

toll call

міжгаро́дняя тэлефо́нная гу́тарка

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

long-distance [ˌlɒŋˈdɪstəns] adj. далёкі;

a longdistance call міжгаро́дняя або́ міжнаро́дная тэлефо́нная размо́ва

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ДАЛЁКАЯ СУ́ВЯЗЬ, міжгародняя сувязь,

від тэлефонна-тэлеграфнай сувязі паміж карэспандэнтамі, якія знаходзяцца на далёкай (практычна неабмежаванай) адлегласці адзін ад аднаго. Адначасовая перадача тэлеф., тэлегр., фотатэлегр., тэлевізійных і інш. сігналаў ажыццяўляецца па паветраных, кабельных, радыёрэлейных, спадарожнікавых і інш. лініях сувязі (гл. Многаканальная сувязь). Для кампенсацыі затухання сігналаў на асобных участках ліній устанаўліваюць узмацняльныя пункты або прамежкавыя (рэтрансляцыйныя) станцыі.

т. 6, с. 18

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КА́БЕЛЬНАЯ ЛІ́НІЯ СУ́ВЯЗІ,

сукупнасць тэхн. сродкаў і фіз. асяроддзя для перадачы інфармацыі ад крыніцы да прыёмніка па кабелі сувязі; састаўная ч. канала сувязі. Бывае эл. і аптычная (гл. Валаконна-аптычная сувязь); паветр. (падвесная), падземная, падводная і палявая (нестацыянарная, прызначаная для аператыўнай сувязі); міжгародняя і мясцовая; складаецца з кабеляў, кабельных збудаванняў (тунэляў, калодзежаў, апор і інш.) і ўзмацняльных пунктаў (у аналагавых сістэмах перадачы інфармацыі) ці рэгенератаў (у лічбавых сістэмах).

А.​П.​Ткачэнка.

т. 7, с. 385

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Férnamt n -(e)s, -ämter міжгаро́дняя тэлефо́нная ста́нцыя

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Férngespräch n -(e)s, -e (міжгаро́дняя) тэлефо́нная размо́ва

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)