міжво́льны, -ая, -ае.

1. Які не залежыць ад волі, свядомасці.

М. смех.

2. Выпадковы, ненаўмысны.

М. сведка.

|| наз. міжво́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

міжво́льны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. міжво́льны міжво́льная міжво́льнае міжво́льныя
Р. міжво́льнага міжво́льнай
міжво́льнае
міжво́льнага міжво́льных
Д. міжво́льнаму міжво́льнай міжво́льнаму міжво́льным
В. міжво́льны (неадуш.)
міжво́льнага (адуш.)
міжво́льную міжво́льнае міжво́льныя (неадуш.)
міжво́льных (адуш.)
Т. міжво́льным міжво́льнай
міжво́льнаю
міжво́льным міжво́льнымі
М. міжво́льным міжво́льнай міжво́льным міжво́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

міжво́льны нево́льный; (не зависящий от воли — ещё) непроизво́льный;

м. све́дка — нево́льный свиде́тель;

м. смех — нево́льный (непроизво́льный) смех

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

міжво́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не залежыць ад волі, свядомасці. Толькі яшчэ аднаго не мог пераадолець у сабе каваль — гэта пачуцця нейкай міжвольнай гідлівасці да нямецкіх вінтовак і пісталетаў, хоць імі ўжо карысталіся партызаны. Паслядовіч.

2. Выпадковы, ненаўмысны. Асабліва помніцца мне адзін дзень, у які нам давялося быць міжвольнымі памочнікамі дзядзькі Сымона. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

міжво́льны

1. únwillkürlich;

2. (выпадковы) zúfällig, Zúfalls-

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

мімаво́льны, -ая, -ае.

Тое, што і міжвольны.

|| наз. мімаво́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

непроизво́льный мімаво́льны; міжво́льны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

міжво́льна нареч. нево́льно; непроизво́льно; см. міжво́льны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нево́льный

1. (непроизвольный) міжво́льны, мімаво́льны; (случайный) выпадко́вы;

нево́льная ложь міжво́льная (мімаво́льная) хлусня́;

нево́льное движе́ние міжво́льны (мімаво́льны) рух;

нево́льный вздох міжво́льны (мімаво́льны) узды́х;

2. (вынужденный) вы́мушаны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

машына́льны, ‑ая, ‑ае.

Міжвольны, аўтаматычны. Машынальны рух.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)