па-мясцо́ваму

прыслоўе

станоўч. выш. найвыш.
па-мясцо́ваму - -

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

мясцо́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. мясцо́вы мясцо́вая мясцо́вае мясцо́выя
Р. мясцо́вага мясцо́вай
мясцо́вае
мясцо́вага мясцо́вых
Д. мясцо́ваму мясцо́вай мясцо́ваму мясцо́вым
В. мясцо́вы (неадуш.)
мясцо́вага (адуш.)
мясцо́вую мясцо́вае мясцо́выя (неадуш.)
мясцо́вых (адуш.)
Т. мясцо́вым мясцо́вай
мясцо́ваю
мясцо́вым мясцо́вымі
М. мясцо́вым мясцо́вай мясцо́вым мясцо́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паніхі́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Царкоўная служба па нябожчыку. Мясцоваму папу прапанавалі справіць паніхіду.. Гугнявы поп пачаў маліцца за рабоў божых. Новікаў.

•••

Грамадзянская паніхіда — жалобны мітынг.

[Ад грэч. pannychis — усяночная.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ту́былец ‘туземец, мясцовы жыхар, абарыген, аўтахтон’ (ТСБМ, Гарб., Нас., Некр. і Байк., Яруш., ЛА, 3), тубы́лец ‘тс’ (Гарэц., Байк. і Некр.), ту́быліц ‘тс’ (Бяльк.), сюды ж ту́былнык ‘мясцовы жыхар’ (Клім.), ту́бельцы ‘карэнныя жыхары’ (Жд. 3), ту́былнэц, ту́былнык ‘тутэйшы’ (стол., Нар. лекс.); ту́болец, ту́бэлэц, ту́былнык (палес., ЛА, 3), ст.-бел. тубылецъ ‘карэнны жыхар пэўнай мясцовасці’ (ГСБМ). Паводле Жлуткі (174, 175), апошняе адпавядала юрыдычнаму мясцоваму лац. incola ‘тубылец, тутэйшы, карэнны жыхар’ або indigena ‘тс’ і ‘нованабілант; шляхціц-іншаземец’. З польск. tubylec ‘тс’; Кюнэ (111) выводзіць са ст.-польск. tu і bydliciel ці іншага назоўніка, утворанага ад bydlić ‘пражываць, жыць’, а не być, што не бясспрэчна, параўн. ЕСУМ (5, 667), гл. таксама тужылец. Сюды ж тубы́ліца ‘мясцовая жыхарка’ (Байк. і Некр.), тубы́льны ‘аўтахтонны’ (там жа), ту́былный ‘мясцовы’ (кобр., Ск. нар. мовы). Гл. таксама тубалка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)