МУ́ХІ МЯСНЫ́Я, мухі падлавыя,

агульная назва 2 сям. двухкрылых насякомых: М.м. (Calliphoridae) і М.м. (Sarcophagidae). Больш за 2,9 тыс. відаў. Пашыраны пераважна ў тропіках і ва ўмераных шыротах. На Беларусі найб. пашыраны прадстаўнікі родаў: акрафага (Acrophaga), каліфара (Calliphora), М.м. зялёныя (Lucilia), М.м. сінія (Cynomyia), паленія (Pollenia), пратаформія (Protophormia) і інш. Найб. трапляюцца М.м.: звычайная (Lucilia caesar), зялёная (L. sericata), шэрая (Sarcophaga carnaria) і інш.

Даўж. да 20 мм. Афарбоўка зялёная, сіняя, цёмна-шэрая, чорная з метал. бляскам. Лічынкі жывуць і кормяцца на трупах жывёл, мясных і рыбных прадуктах, у памыйных ямах; многія — паразіты млекакормячых, птушак, амфібій, малюскаў, насякомых, чарвей. Дарослыя трапляюцца на тых жа субстратах, акрамя таго — на кветках, спелай і пашкоджанай садавіне, выдзяленнях тлей.

А.​В.​Дзерункоў.

Мухі мясныя: 1 — шэрая; 2 — зялёная.

т. 11, с. 44

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

мясна́я

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз. мн.
ж. -
Н. мясна́я мясны́я
Р. мясно́й мясны́х
Д. мясно́й мясны́м
В. мясну́ю мясны́я
Т. мясно́й
мясно́ю
мясны́мі
М. мясно́й мясны́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кансе́рвы, -аў.

Кансерваваныя прадукты харчавання.

Мясныя к.

|| прым. кансе́рвавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зра́зы, -аў, адз. зра́за, -ы, ж.

Мясныя катлеты з начынкай.

З. з рысам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мясны́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. мясны́ мясна́я мясно́е мясны́я
Р. мясно́га мясно́й
мясно́е
мясно́га мясны́х
Д. мясно́му мясно́й мясно́му мясны́м
В. мясны́ (неадуш.)
мясно́га (адуш.)
мясну́ю мясно́е мясны́я (неадуш.)
мясны́х (адуш.)
Т. мясны́м мясно́й
мясно́ю
мясны́м мясны́мі
М. мясны́м мясно́й мясны́м мясны́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мясапраду́кты, ‑аў.

Мясныя прадукты. Вытворчасць мясапрадуктаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праду́кты, -аў, са словам «харчавання» і без яго.

Прадметы харчавання, харчовыя прыпасы.

Мясныя п.

Запас прадуктаў.

|| прым. прадукто́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўфабрыка́т, -у, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

Выраб, які мае патрэбу ў далейшай, канчатковай апрацоўцы.

Мясныя паўфабрыкаты.

|| прым. паўфабрыка́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

я́йца-мясны́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. я́йца-мясны́ я́йца-мясна́я я́йца-мясно́е я́йца-мясны́я
Р. я́йца-мясно́га я́йца-мясно́й
я́йца-мясно́е
я́йца-мясно́га я́йца-мясны́х
Д. я́йца-мясно́му я́йца-мясно́й я́йца-мясно́му я́йца-мясны́м
В. я́йца-мясны́
я́йца-мясно́га
я́йца-мясну́ю я́йца-мясно́е я́йца-мясны́я
я́йца-мясны́х
Т. я́йца-мясны́м я́йца-мясно́й
я́йца-мясно́ю
я́йца-мясны́м я́йца-мясны́мі
М. я́йца-мясны́м я́йца-мясно́й я́йца-мясны́м я́йца-мясны́х

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

во́ўнава-мясны́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. во́ўнава-мясны́ во́ўнава-мясна́я во́ўнава-мясно́е во́ўнава-мясны́я
Р. во́ўнава-мясно́га во́ўнава-мясно́й
во́ўнава-мясно́е
во́ўнава-мясно́га во́ўнава-мясны́х
Д. во́ўнава-мясно́му во́ўнава-мясно́й во́ўнава-мясно́му во́ўнава-мясны́м
В. во́ўнава-мясны́ (неадуш.)
во́ўнава-мясно́га (адуш.)
во́ўнава-мясну́ю во́ўнава-мясно́е во́ўнава-мясны́я (неадуш.)
во́ўнава-мясны́х (адуш.)
Т. во́ўнава-мясны́м во́ўнава-мясно́й
во́ўнава-мясно́ю
во́ўнава-мясны́м во́ўнава-мясны́мі
М. во́ўнава-мясны́м во́ўнава-мясно́й во́ўнава-мясны́м во́ўнава-мясны́х

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)