мярэ́жа

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. мярэ́жа мярэ́жы
Р. мярэ́жы мярэ́ж
Д. мярэ́жы мярэ́жам
В. мярэ́жу мярэ́жы
Т. мярэ́жай
мярэ́жаю
мярэ́жамі
М. мярэ́жы мярэ́жах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

мярэ́жа ж. мерёжа

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мярэ́жа, ‑ы, ж.

1. Сетка для лоўлі рыбы, нацягнутая на абручы.

2. Тое, што сваім выглядам нагадвае сетку. Пацямнела. Белая была толькі дарога. У лесе на снег апала густая шэрая мярэжа. Пташнікаў. Насустрач беглі дрэвы, заштрыхаваныя мярэжай дажджу. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мярэжа 7/341; 9/203

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

мярэжа

т. 11, с. 76

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

мярэ́жа ж. рыб. ine Art Fsch(er)netz

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Мярэжа, мерэжа, мярэжка ’ажурны ўзор, празрыстая вышыўка на тым месцы, дзе з тканіны выцягнуты ніткі’ (ТСБМ, Гарэц., Растарг., Мат. Гом., ТС); мярэжа, мярэжына, мерожа, мерэжа, мірэжа, мірожа, мярожа, мірожы ’рыбалоўная снасць з двума заходамі, нацягнутымі на абручы і злучанымі сценкай’ (ТСБМ, Крыв., Др.-Падб., Касп.; полац., З нар. сл.), ’сетка, конусападобна нацягнутая на палкі’ (Сл. ПЗБ; паўн.-усх., КЭС), іўеў. ’нерат з крыламі’ (Сцяшк. Сл.), ’лавушка, падобная да аднакрылага венцера’ (Паазер’е, Браім, 67), мерожа ’лазяны самалоў-пастка’ (Крывіцкі, Зб. Крапіве). Укр. мере́жа, рус. мерёжа, ст.-польск. mrzeża, каш. mřeža, чэш. mříže, ст.-чэш. mřiežě, славац. mreža, славен. mréža, серб.-харв. мре̏жа, макед., балг. мрежа, ст.-слав. мрѣжа. Прасл. mergi̯a (> merža ’рыбалоўная сеткай ’агароджа’), роднаснымі да якога з’яўляюцца лат. meȓga, maȓga ’парэнчы, рашотка, галерэя’, ’плот’, ’хор у царкве’, літ. márška ’невялікая рыбалоўная сетка’, marškiniaĩ ’кашуля’, ст.-грэч. βρόχος (< *μρόχος) ’сіло, вяроўка, пятля’, ірл. braig (< *mragi‑) ’ланцуг’, braga (< *mragant‑) ’вязень’ (Бернекер, 2, 38; Траўтман, 182; Мюленбах-Эндзелін, 2, 563; Фартунатаў, AfslPh, 4, 580; Фасмер, 2, 601; Бязлай, 2, 201). Сюды ж мерэжыць ’мярэжыць’, ’імжэць’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мярожмярэжа’ (паст.), мярожа (в.-дзв., барыс., докш.), мірэжа (рас., в.-дзв.), мірожа ’тс’ (брасл., паст., лудз., Сл. ПЗБ). Да мярэжа (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Марышкава́ць лід. ’вышываць на палатне’, беласт. марэшковаті ’тс’, іўеў. марышкаванка дакрывала на падушку’ (Сл. ПЗБ). Паланізм. Параўн. польск. mereżkować ’вышываць мярэжкай’. Да мярэжа (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нярэ́шка ’прылада для лоўлі рыбы’: Пак лʼешчы нʼерэсцʼацца, стаўлʼайуц’ нʼерэшкі (Куч.), нярэжка ’рыбалоўная снасць (сеткавы мяшок, прымацаваны да двух шастоў), лавілі там, дзе нераставала рыба’ (Помнікі гіст. і культ. Беларусі, 1974, 4, 55). Відаць, з ⁺нерест‑ка з ад’ідэацыяй да мярэжка, мярэжа (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)