мярло́га

1. Зімовы мядзведжы бярлог; воўчае логава (Барыс., Грыг. 1838—1840, Зах. Бел. Др.-Падб., Касц. Мсцісл. Бяльк., Крыч., Сен. Касп., Слаўг.); лісінае логава (Мсцісл. Бяльк.). Тое ж мярлог (Пол., Слаўг., Смален. Дабр.).

2. Прыкметная мясціна на раллі, на пяску, на траве, дзе качаўся конь, ляжаў звер (Арш.). Тое ж ка́чвішча (Стол.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Мярло1, мірло (груб.) ’бярлога, пасцель’, мярлог, мярлох, мярлога ’бярлога мядзведзя, ваўка, ліса’, ’месца, дзе ляжыць жывёла’, ’лагво, лежа, пасцель звера’, паст. ’подсціл’ (Нас., Грыг., Яруш., Гарэц., Др.-Падб., Сл. ПЗБ, Касп., Бяльк., Растарг.; слаўг., Яшк.; полац., Хрэст. дыял.), арш. ’месца на раллі, на пяску, дзе ляжаў звер або качаўся конь’ (Яшк.), ’гняздо’ (дрыс., КЭС). Да бярлога (гл.). Паводле Карскага (1, 328), у дадзеным выпадку мае месца народнае пераасэнсаванне.

Мярло2 (груб.) ’ненасытнае стварэнне’ (мсцісл., З нар. сл.), ’ненасытны, прагны чалавек’ (гор., Мат. Маг.), ’абжора’ (Юрч. Фраз. 3). Няясна. Магчыма, звязана паходжаннем з рус. тул. мурле́ ’шчокі’, ст.-рус. мурлетка ’тоўсты, тлусты твар’, сіб. мурло ’пыса жывёлы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бярлог, бярлога, логава, логавішча, кодла, котла; котлішча, логвішча, лагоўе (разм.); лагво, лагло, мярло, мярлога, лежка (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)