медве́дь мядзве́дзь, -дзя м.;

дели́ть шку́ру неуби́того медве́дя погов. дзялі́ць шку́ру незабі́тага мядзве́дзя;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

Кандра́т ’тхор’ (пар. Мат. Гом.) — табу. Параўн. Мішамядзведзь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вядзме́дзь, таксама нядзведзьмядзведзь’ (Інстр. II). Рус. дыял. ведме́дь, укр. ведмі́дь (дыял. медві́дь). Гэтыя словы ўзніклі перастаноўкай складоў з прасл. *medvědь (*medhu̯‑ēd‑is), літаральна ’мёдаед’: ст.-рус., ст.-слав. медвѣдь, бел. мядзве́дзь, рус. медве́дь, польск. дыял. miedźwiedź, чэш. medvěd, балг. медве́д, серб.-харв. мѐдвјед і г. д. Першапачатковая і.-е. назва захоўваецца ў грэч. ἄρκτος, лац. ursus, ст.-інд. ŕ̥kšasмядзведзь’. Славяне замянілі першапачатковае і.-е. слова апісальным выразай з меркаванняў табу (падобнае сустракаецца, напр., у ням. мове, дзе Bärмядзведзь’ азначае літаральна ’карычневы’). Гл. Фасмер, 2, 589; Бернекер, 2, 30 і далей; Клюге, 50–51.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бу́рый бу́ры;

бу́рый у́голь бу́ры ву́галь;

бу́рый железня́к бу́ры жалязня́к;

бу́рый медве́дь бу́ры мядзве́дзь.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

восенню, прысл.

У асенні час. У лесе ежы восенню было багата, Таму і растаўсцець Мядзведзь не ў меру змог. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ме́ка (дзіцячае) ’мядзведзь’ (Янк. 2, Сцяшк.), рус. смал. ’нячысцік, якім у цемры палохаюць дзяцей’, ст.-рус. мекамядзведзь’, ц.-слав. мечька, чэш., ст.-слав. мечька ’тс’, серб.-харв. ме̏чка ’мядзведзіца’, макед. мечар, балг. мечка, мечкон, мечкун, мечок, мечормядзведзь (самец)’. Ме́ка ад мечка, якое з’яўляецца скарочанай табуістычнай формай ад medvědь (Бернекер, 2, 30; Брукнер, KZ, 43, 307; Фасмер, 2, 613). Мена d > č, як t > č у чэш. kočka (ад kot) ’кошка’ (БЕР, 3, 777–8).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Petz

Meister ~ m -s пэц (мядзведзь у казках)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

абэрак, ‑рка, м.

Польскі народны танец, які выконваецца ў хуткім тэмпе. У польцы і абэрку.. [Ян Янавіч] таптаўся адзін, як вучоны мядзведзь. Брыль.

[Польск. oberek.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

растлусцець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Зрабіцца тлустым, растаўсцець. У лесе ежы восенню было багата, Таму і растлусцець Мядзведзь не ў меру змог. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Медаед1мядзведзь’ (Эр.). Магчыма, вельмі старое ўтварэнне накшталт прасл. medvědь ’тс’, якое да мёд і е́сці (гл.). Параўн. новае рус. сарат. медоед ’аматар мёду’, славен. medojèd ’тс’, балг. медунмядзведзь’, а таксама ст.-інд. madh(u)vád ’той, хто есць мёд’.

Медае́д2 ’лясная паўднёвая птушка атрада вераб’іных’ (ТСБМ) — калька з лац. meliphagidae ’медаеды’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)