возера ў Германіі, самае вял. ў Мекленбургскім паазер’і. Пл. 117 км2. Глыб. 33 м. Катлавіна ледавіковага паходжання. Размешчана паміж градамі марэн, злучана пратокамі з суседнімі азёрамі (Плаўэр-Зе і інш.). Сцёк у р. Гафель. Суднаходства, рыбалоўства. Арніталагічны запаведнік (засн. ў 1931) — месца гнездавання жураўлёў, трапляюцца лебедзь-шыпун, арлан-белахвост, скапа і інш. На паўн. беразе — г. Варэн.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Мю́рыцм. Mǘritz f -, Mǘritzsee m -s (возера)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
БАЛТЫ́ЙСКАЯ ГРАДА́,
паласа ўзгорыста-градавага рэльефу з азёрнымі катлавінамі ўздоўж паўд. і паўд.-ўсх. ўзбярэжжаў Балтыйскага м. ад Даніі на З да р.Зах. Дзвіна на У (у межах Германіі, Польшчы, краін Балтыі і часткова Беларусі). Даўж. каля 1500 км, шыр. 80—90 км, выш. да 329 м (г. Вяжыца недалёка ад г. Гданьск, Польшча). Пашыраны канцова-марэнны рэльеф, озы, друмліны, азёры (найб.Мюрыц, Снярдвы, Мамры).
Утварылася ў час апошняга зледзянення плейстацэну. На Пд да Балтыйскай грады прымыкаюць зандравыя раўніны, падзеленыя далінамі рэк на Мекленбургскае, Паморскае і Мазурскае паазер’і. У Беларусі да Балтыйскай грады адносяць Браслаўскую граду і ўсх.ч.Латгальскага ўзвышша. Расліннасць — мяшаныя і хваёвыя лясы.