мы́шчалка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. мы́шчалка мы́шчалкі
Р. мы́шчалкі мы́шчалак
Д. мы́шчалцы мы́шчалкам
В. мы́шчалку мы́шчалкі
Т. мы́шчалкай
мы́шчалкаю
мы́шчалкамі
М. мы́шчалцы мы́шчалках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

мы́шчалка ж., анат. мы́щелка, мы́щелок м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мы́шчалка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Выступ або патаўшчэнне на канцах касцей шкілета, якое служыць для прымацавання мышцаў або ўваходзіць у склад сучлянення.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мы́шчалка ’выступ або патаўшчэнне на канцах касцей шкілета, якое служыць для прымацавання мышц або ўваходзіць у склад сучлянення’ (ТСБМ), расон. мы́шчалкі ’суставы пальцаў на руцэ’ (Шатал.). З рус. мы́щелка, мыщелок ’шчыкалатка’, ’галоўка касці’ (Крукоўскі, Уплыў, 72), якія Гараеў (221) выводзіць з мышка, мышь. Не зусім пераканаўча.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мы́щелка анат. мы́шчалка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

*Мы́шчыкалатка, мышчыкълътка ’костачка (чучалак) у пальцы’ (гарадоў, Нар. лекс.). У выніку кантамінацыі мышчалка і шчыкалатка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

kłykieć

м.

1. анат. мышчалка;

2. уст. фаланга пальца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

кандыля́ртры

(н.-лац. condylarthra, ад гр. kondylos = мышчалка + arthron = сустаў)

атрад вымерлых капытных, знешне падобных на драпежных (напр. фенакод), якія жылі ў палеагене.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)