мы́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. мы́тны мы́тная мы́тнае мы́тныя
Р. мы́тнага мы́тнай
мы́тнае
мы́тнага мы́тных
Д. мы́тнаму мы́тнай мы́тнаму мы́тным
В. мы́тны (неадуш.)
мы́тнага (адуш.)
мы́тную мы́тнае мы́тныя (неадуш.)
мы́тных (адуш.)
Т. мы́тным мы́тнай
мы́тнаю
мы́тным мы́тнымі
М. мы́тным мы́тнай мы́тным мы́тных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мы́тны тамо́женный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мы́тны, ‑ая, ‑ае.

Гіст. Які мае адносіны да мыту ​1. Мытная кніга. Мытны двор.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мы́тны Zoll-;

мы́тны тары́ф Zlltarif m -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

мы́тня, -і, мн. -і, -яў, ж.

Установа, якая ажыццяўляе кантроль над правозам тавараў праз граніцу і займаецца зборам пошлін за такі правоз, таможня.

|| прым. мы́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гандлёва-мы́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гандлёва-мы́тны гандлёва-мы́тная гандлёва-мы́тнае гандлёва-мы́тныя
Р. гандлёва-мы́тнага гандлёва-мы́тнай
гандлёва-мы́тнае
гандлёва-мы́тнага гандлёва-мы́тных
Д. гандлёва-мы́тнаму гандлёва-мы́тнай гандлёва-мы́тнаму гандлёва-мы́тным
В. гандлёва-мы́тны (неадуш.)
гандлёва-мы́тнага (адуш.)
гандлёва-мы́тную гандлёва-мы́тнае гандлёва-мы́тныя (неадуш.)
гандлёва-мы́тных (адуш.)
Т. гандлёва-мы́тным гандлёва-мы́тнай
гандлёва-мы́тнаю
гандлёва-мы́тным гандлёва-мы́тнымі
М. гандлёва-мы́тным гандлёва-мы́тнай гандлёва-мы́тным гандлёва-мы́тных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Мытны збор 7/328

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

МЫ́ТНЫ САЮ́З,

міждзяржаўнае фарміраванне, у рамках якога значна зніжаны тарыфы на правоз тавараў у межах краін-удзельніц і ўстаноўлены агульны мытны тарыф, што забяспечвае аднастайныя для ўсіх членаў умовы прыёму тавараў з інш. дзяржаў. М.с. — больш высокая ступень інтэграцыі ў параўнанні з зонай свабоднага гандлю, але саступае агульнаму рынку.

т. 11, с. 52

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЫ́ТНЫ КО́ДЭКС РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ,

сістэматызаваны заканад. акт, які вызначае прававыя, эканам. і арганізац. асновы мытнай справы, накіраваны на абарону эканам. суверэнітэту і эканам. бяспекі Рэспублікі Беларусь і развіццё яе знешнеэканам. сувязей. Прыняты Нац. сходам Рэспублікі Беларусь і ўведзены ў дзеянне ў 2-й пал. 1998. Складаецца з 15 раздзелаў, 45 глаў і 273 артыкулаў. Да 1998 на тэр. Беларусі дзейнічаў мытны кодэкс 1993. Апрача агульных палажэнняў змяшчае і рэгламентуе арганізац. пытанні кіравання мытнай справай; вызначае мытныя органы дзяржавы і іх кампетэнцыю; замацоўвае асн. прынцыпы перамяшчэння тавараў і трансп. сродкаў праз мытную граніцу; устанаўлівае мытныя рэжымы, мытныя плацяжы, мытнае афармленне тавараў, мытны і валютны кантроль; вызначае асоб, якім даецца права на мытныя льготы; рэгулюе пытанні вядзення мытнай статыстыкі і таварнай наменклатуры знешнеэканам. дзейнасці; шэраг норм кодэксу прысвечаны злачынствам і адм. правапарушэнням у сферы мытнай справы, прававому статусу службовых асоб мытных органаў, іх правам і абавязкам.

Г.А.Маслыка.

т. 11, с. 52

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

мы́тный ист. мы́тны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)