Мы́льца, мыльцы ’гарохавы кісель, густая каша з гарохавай мукі’ (Нас., Касп., Анім. дад.). Да мыла (гл.). Названа так паводле формы, падобнай да кавалачкаў самаробнага мыла: кашу, пасля таго як яна застыне, рэзалі на кавалачкі і елі з канапляным алеем.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́ліца ’ручка вясла’ (стол., пін., Масл.; ТС), рус. мы́лица, мы́льца ’тс’, якія з эст. mõla ’кармавое вясло’, карэл. mela, фін. mela (Фасмер, 3, 23–24). Запазычанне з рус. мовы можна дапусціць, але больш імаверным здаецца семантычны перанос з му́лец (гл.), му́ліца ’ручка касы, сахі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)