Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
мушту́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.
1. Частка папяроснай гільзы, якую бяруць у рот пры курэнні, а таксама невялікая трубачка, у якую ўстаўляецца папяроса.
2. Дэталь духавога інструмента, якую ў час ігры бяруць у рот або прыкладаюць да губ.
|| прым.муштуко́вы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
мушту́к, -ка́м., в разн. знач. мундшту́к
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
мушту́к, ‑а, м.
1. Невялікая трубачка (пластмасавая, касцяная, бурштынавая або драўляная), у якую ўстаўляюцца папяросы, цыгарэты. Тодар Шалюта сядзеў моўчкі, апусціўшы галаву з касым клінам валасоў на лбе, і з маруднай паважнасцю ўладкоўваў палавінку [цы]гарэты ў жоўты бурштынавы муштук.Дуброўскі.// Цвёрдая, свабодная ад тытуню частка папяроснай гільзы, якую бяруць у рот пры курэнні. Глянула [маці] на попельніцу і моўчкі пакруціла галавой: там адзін у адзін ляжалі муштукі.. папярос.Кулакоўскі.// Тое, што і цыбук (у 1 знач.).
2. Тое, што і цуглі. Па горкай сцежцы цокаюць падковы, Гарачы конь кусае муштукі.Грахоўскі.
3. Дэталь духавога музычнага інструмента, якую ў час ігры бяруць у рот або прыкладваюць да губ. — Хлопцы, вальс атрымліваецца! — размахваючы кларнетам, выгукнуў Андрэй і зноў прыставіў муштук інструмента да губ.Пянкрат.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мушту́км.
1. Múndstück n -s, -e; Zigaréttenspitze f -, -n;
2. (цуглі) Kandáre f -, -n
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
мушту́к
(польск. munsztuk, ад ням. Mundstück)
1) невялікая трубачка, у якую ўстаўляюцца цыгарэты, а таксама свабодная ад тытуню частка папяроснай гільзы;
2) цуглі;
3) дэталь духавога музычнага інструмента, якую ў час ігры бяруць у рот або прыкладваюць да губ.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Мушту́к, мушты́к ’невялікая трубачка, у якую устаўляюцца папяросы, цыгарэты’, ’цыбук’, ’амбушур духавога інструмента’ (ТСБМ; стаўбц., З нар. сл.; карэліц., Жыв. сл.; навагр., Нар. словатв.). З польск.musztuk, munsztuk ’тс’, якія з ням.Mundstück ’тс’. Націск паводле рус.мундштук.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прадзьму́хаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.
Прачысціць струменем паветра.
П. муштук.
|| незак.прадзьму́хваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)