МУХАВЕ́ЦКАЕ РАДО́ВІШЧА ПЯСКО́Ў У Брэсцкім і Жабінкаўскім р-нах Брэсцкай вобл., каля вёсак Вычулкі, Ямна, Шэбрын, Ваўкі і Булькова. Пластавы паклад складзены з 5 участкаў, звязаны са стараж. і сучаснымі азёрна-алювіяльнымі адкладамі. Пяскі жаўтавата-шэрыя, палевашпатава-кварцавыя дробназярністыя, з рэдкім жвірам, участкамі гліністыя. Разведаныя запасы 24,1 млн. м³, перспектыўныя 14 млн. м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 3—19,7 м, ускрышы (торф, пяскі, супескі) 0,1—3 м. Пяскі прыдатныя ў дарожным буд-ве, на выраб буд. раствораў.

А.​П.​Шчураў.

т. 11, с. 42

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

мухаве́цкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. мухаве́цкі мухаве́цкая мухаве́цкае мухаве́цкія
Р. мухаве́цкага мухаве́цкай
мухаве́цкае
мухаве́цкага мухаве́цкіх
Д. мухаве́цкаму мухаве́цкай мухаве́цкаму мухаве́цкім
В. мухаве́цкі (неадуш.)
мухаве́цкага (адуш.)
мухаве́цкую мухаве́цкае мухаве́цкія (неадуш.)
мухаве́цкіх (адуш.)
Т. мухаве́цкім мухаве́цкай
мухаве́цкаю
мухаве́цкім мухаве́цкімі
М. мухаве́цкім мухаве́цкай мухаве́цкім мухаве́цкіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)