Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Мухаве́ц, -хаўца́м., р.Мухаве́ц
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Мухаве́цр.Мухаве́ц, -хаўца́м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Мухаве́ціМу́хавецм. Muchaviéc i Múchawéz m -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
«Мухавец» (саўгас, Брэсцкі р-н) 11/165
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Мухавец (пас.) 2/437 (к.); 6/569 (к.); 7/323
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
МУХАВЕ́Ц,
рака ў Брэсцкай вобл., правы прыток р. Зах Буг. Даўж. 112,6 км. Пл. вадазбору 6600 км². Цячэ па Прыбугскай раўніне (вярхоўе) і Брэсцкім Палессі. Пачынаецца ў сутоках рэк Myxa і Вец у г. Пружаны. Уваходзіць у Дняпроўска-Бугскі водны шлях.
Асн. прытокі: Дахлоўка, Жабінка (справа), Дняпроўска-Бугскі канал, рэкі Трасцяніца, Асіпоўка, Рыта (злева). Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, шыр. ў сярэднім цячэнні 400—600 м, ніжэй 1,5—2 км. Схілы ўмерана стромкія, выш. 4—8 м (у ніжнім цячэнні 3—6 м). Пойма двухбаковая, нізкая, парэзаная старыцамі і меліярац. каналамі, месцамі забалочаная. Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу. У верхнім цячэнні рака называецца канал Мухавец. Ад г. Кобрын да Брэста рака зарэгуляваная. Замярзае ў сярэдзіне снеж., крыгалом у 2-й пал. сакавіка. Сярэднегадавы расход вады каля Брэста 34,9 м³/с. Суднаходства ад г. Кобрын (64 км ад вусця), працягласць навігацыйнага перыяду 230—240 сутак. На рацэ гарады Брэст, Пружаны, Жабінка, Кобрын.
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
МУХАВЕ́Ц,
пасёлак ў Брэсцкім р-не, на аўтадарозе Брэст—Ковель (Украіна). Да 1969 наз. Раманаўскія Хутары. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 15 км на ПдУ ад Брэста, 3 км ад чыг. ст. Каменная. 1705 ж., 555 двароў (1999). Міжгаспрадпрыемства па вытв-сці насення траў. Сярэдняя школа, дзіцячая школа мастацтваў, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік С.Я.Багданчуку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́НА,
меліярацыйны канал у Беларусі, у Маларыцкім і Кобрынскім р-нах Брэсцкай вобл., левы прыток р.Мухавец (бас.Зах. Буга). Даўж. 34 км. Пачынаецца за 2 км на ПдУ ад в. Заор’е, упадае ў Мухавец на зах. ускраіне г. Кобрын.