МУСО́ННЫЯ ЛЯСЫ́,

лістападныя лясы абласцей з мусонным кліматам, якія скідваюць лісце ў сухі сезон. Адрозніваюць вільготныя мяшаныя М.л., фларыстычны склад якіх параўнальна бедны (цік, сал, эўкаліпт, падлесак з вечназялёных відаў расліннасці, травяное покрыва самкнутае) і сухія монадамінантныя М.л., якія складзены з аднаго віду (салавыя, эўкаліптавыя і інш.). Пашыраны ў тропіках, трапляюцца ў субтрапічных і ўмераных шыротах (на Д. Усходзе, п-вах Індастан, Індакітай, у Паўн. і Паўн.-Усх. Аўстраліі, Цэнтр. Афрыцы, Цэнтр. і Паўд. Амерыцы).

т. 11, с. 39

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

мусо́нны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. мусо́нны мусо́нная мусо́ннае мусо́нныя
Р. мусо́ннага мусо́ннай
мусо́ннае
мусо́ннага мусо́нных
Д. мусо́ннаму мусо́ннай мусо́ннаму мусо́нным
В. мусо́нны (неадуш.)
мусо́ннага (адуш.)
мусо́нную мусо́ннае мусо́нныя (неадуш.)
мусо́нных (адуш.)
Т. мусо́нным мусо́ннай
мусо́ннаю
мусо́нным мусо́ннымі
М. мусо́нным мусо́ннай мусо́нным мусо́нных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

экватарыя́льна-мусо́нны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. экватарыя́льна-мусо́нны экватарыя́льна-мусо́нная экватарыя́льна-мусо́ннае экватарыя́льна-мусо́нныя
Р. экватарыя́льна-мусо́ннага экватарыя́льна-мусо́ннай
экватарыя́льна-мусо́ннае
экватарыя́льна-мусо́ннага экватарыя́льна-мусо́нных
Д. экватарыя́льна-мусо́ннаму экватарыя́льна-мусо́ннай экватарыя́льна-мусо́ннаму экватарыя́льна-мусо́нным
В. экватарыя́льна-мусо́нны (неадуш.)
экватарыя́льна-мусо́ннага (адуш.)
экватарыя́льна-мусо́нную экватарыя́льна-мусо́ннае экватарыя́льна-мусо́нныя (неадуш.)
экватарыя́льна-мусо́нных (адуш.)
Т. экватарыя́льна-мусо́нным экватарыя́льна-мусо́ннай
экватарыя́льна-мусо́ннаю
экватарыя́льна-мусо́нным экватарыя́льна-мусо́ннымі
М. экватарыя́льна-мусо́нным экватарыя́льна-мусо́ннай экватарыя́льна-мусо́нным экватарыя́льна-мусо́нных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ВІ́НДХ’Я, Віндыйскія горы,

платопадобныя горы на Пн п-ва Індастан, у Індыі. Выш. да 881 м. Паўн. схілы пакатыя, паўднёвыя — стромкія. Складзены з вулканічных парод, пясчанікаў і кварцытаў. Трапічныя мусонныя лясы, участкі саваннаў. Нац. парк Шыўпуры (б. назва Мадх’я-Бхарат).

т. 4, с. 183

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАСБА́ТЭ (Masbate),

востраў у цэнтр. ч. Філіпінскага архіпелага. Пл. 3270 км². Выш. да 697 м. Нас. 530 тыс. ж. (1995). Мусонныя трапічныя лясы. Вырошчваюць рыс, тытунь, кукурузу, какосавую пальму, цукр. трыснёг; на Пд — жывёлагадоўля. Радовішчы золата, марганцавай руды, вугалю. Асн. горад — Масбатэ.

т. 10, с. 167

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІНДО́РА (Mindoro),

востраў у сярэдняй ч. Філіпінскага архіпелага. Пл. 9,8 тыс. км². Нас. 700 тыс. ж. (1995). Пераважаюць горы (выш. да 2585 м), каля берагоў — узгорыстыя раўніны. Вільготныя трапічныя і мусонныя лясы. Вырошчванне какосавай пальмы, рысу, цукр. трыснягу; рыбалоўства. Асн. гарады: Калапан, Мамбурао.

т. 10, с. 380

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МА́ЛВА,

плато на ПнЗ п-ва Індастан, у Індыі. Абмежавана на ПнЗ хр. Аравалі, паўд. ч. ўваходзіць у склад гор Віндх’я. Выш. 200—600 м. Складзена пераважна з пясчанікаў, перакрытых на Пд базальтавымі лавамі. Характэрны згладжаныя масівы і моцна расчлянёныя ступеньчатыя раўніны. Клімат субэкватарыяльны, мусонны, ападкі (каля 1000 мм за год) выпадаюць пераважна летам. Рэдкастойныя мусонныя лясы і ксерафітныя хмызнякі. Вырошчваюць бавоўнік, пшаніцу.

т. 10, с. 15

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРА́Т,

плато на У Тайланда. Пл. каля 160 тыс. км². Выш. ў цэнтр. ч. каля 150 м, на ўскраінах — да 500 м і больш, дзе ўтвораны нізкагор’і Дангрэк і Дангн’яфай, стромка абрываюцца ў Менамскую нізіну і да басейна ніжняга цячэння р. Меконг. Складзена з мезазойскіх чырванаколерных пясчанікаў і кангламератаў. Радовішчы солі. Клімат субэкватарыяльны, мусонны. Ападкаў каля 1000 мм за год. Саванны і мусонныя лістападныя лясы, на ўскраінах вільготныя вечназялёныя лясы. Рысаводства на арашальных землях. Жывёлагадоўля.

т. 8, с. 56

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАГАЛЕ́НД,

штат на крайнім ПнУ Індыі. Пл. 16,5 тыс. км². Нас. 1,2 млн. чал. (1991), пераважна група роднасных плямён і народнасцей нага. Адм. ц.г. Кахіма. На тэр. Н. Асама-Бірманскія горы (выш. да 3824 м). Клімат субэкватарыяльны, мусонны. Да выш. 1000 м пераважаюць трапічныя вечназялёныя і мусонныя лістападныя лясы, вышэй — хвойныя лясы, на вяршынях — лугі. Амаль усё насельніцтва занята ў сельскай гаспадарцы. Пашырана лядна-агнявое земляробства. На тэрасаваных схілах вырошчваюць пераважна рыс. Лесанарыхтоўкі. Саматужная вытв-сць тканін. Транспарт аўтамаб. і ўючны.

т. 11, с. 114

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗО́НДСКІЯ АСТРАВЫ́,

група астравоў, асноўная ч. Малайскага архіпелага. Большасць астравоў у Інданезіі (ч. тэрыторыі ў межах Малайзіі, уключае таксама Бруней і Усх. Тымор). Абмываецца Ціхім і Індыйскім ак. і іх ускраіннымі морамі. Пл. больш за 1,5 млн. км². Падзяляецца на Вялікія Зондскія астравы і Малыя Зондскія астравы. Найб. астравы: Калімантан (другі ў свеце па плошчы востраў пасля Грэнландыі), Суматра, Сулавесі, Ява (у групе Вял. З.а.). Адносяцца да Альпійскай геасінклінальнай вобласці. Рэльеф пераважна горны, актыўны вулканізм. Вільготныя трапічныя лясы, на Пдмусонныя лясы і саванны. Найбольшыя гарады: Бандунг, Семаранг, Джакарта (в-аў Ява), Палембанг, Медан (в-аў Суматра), Банджармасін, Пантыянак (в-аў Калімантан), Уджунгпанданг, Манада (в-аў Сулавесі) і інш.

т. 7, с. 107

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)