Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Мускусны кенгуровы пацук 10/119
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
кенгуро́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да кенгуру. // Зроблены з футра кенгуру. Кенгуровы каўнер.
2.узнач.наз.кенгуро́выя, ‑ых. Сямейства сумчатых млекакормячых, да якога адносяцца кенгуру, мускусны кенгуровы пацук і інш.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АНДА́ТРА, мускусныпацук (Ondatra zibethicus),
млекакормячая паўводная жывёла атр. грызуноў. Пашырана ў Паўн. Амерыцы, Еўразіі. Радзіма — Паўн. Амерыка. У 1905 завезена ў Зах. Еўропу. На Беларусь пранікла з Польшчы. Шырока рассялілася. Жыве ў норах, «хатках» у старыцах, невял. з павольным цячэннем рэчках, каналах, азёрах, сажалках, багатых воднай і прыбярэжнай расліннасцю.
Даўж. цела да 40 см, хваста да 35 см, маса да 2 кт. Поўсць густая, шаўкавістая, ад светла-карычневай да чорнай. Хвост з бакоў пляскаты, укрыты рагавымі лускавінкамі. У самцоў у перыяд гону залозы выдзяляюць сакрэт з мускусам. Корміцца раслінамі. За год дае да 3 прыплодаў па 3—15 дзіцянят. Аб’ект промыслу (футра, мяса).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Вы́хухаль ’андатра, мускусныпацук’ (БРС). Рус.вы́хухоль, дыял.хохуля. Пэўнай этымалогіі не мае. Хутчэй за ўсё запазычанне з калм.ö xoxul (Новікава, Namen, 24). Гл. таксама Фасмер, 1, 372; 4, 273. У бел., відавочна, запазычана з рус.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
анда́тра
(англ. ondatra, ад індз. ondatra)
грызун сям. палёвак з каштоўным бліскучым футрам бурага колеру, а таксама футра гэтага звярка; мускусныпацук.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)