суніцы мускатныя

т. 15, с. 270

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

муска́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. муска́тны муска́тная муска́тнае муска́тныя
Р. муска́тнага муска́тнай
муска́тнае
муска́тнага муска́тных
Д. муска́тнаму муска́тнай муска́тнаму муска́тным
В. муска́тны (неадуш.)
муска́тнага (адуш.)
муска́тную муска́тнае муска́тныя (неадуш.)
муска́тных (адуш.)
Т. муска́тным муска́тнай
муска́тнаю
муска́тным муска́тнымі
М. муска́тным муска́тнай муска́тным муска́тных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

КЛУБНІ́ЦЫ, суніцы мускатныя,

трускалкі (Fragaria moschata),

кветкавыя расліны роду суніцы. Пашыраны і культывуюцца ў Еўропе. На Беларусі дзікія віды F. elatior і F. collina трапляюцца ў цяністых лясах, хмызняках, на ўзлесках.

Шматгадовыя травяністыя расліны выш. 15—40 см. Карэнішча гарызантальнае. Лісце трайчастае, буйное, апушанае. У пазухах прыкаранёвага лісця развіваюцца кароткія паўзучыя парасткі (вусы), якія ўкараняюцца Кветкі аднаполыя, белыя. Кветаносы вышэйшыя за лісце. Плады — ягады, дробныя, малінава-чырв., салодкія, духмяныя з белай мякаццю. Спажываюць свежыя і перапрацаваныя. Для прысядзібнага садаводства рэкамендаваны сунічна-клубнічныя гібрыды Дыяна, Мускатная, Несцерка і інш., выведзеныя БелНДІ пладаводства. Часта К. няправільна наз. суніцы садовыя. Харч. і лек. расліны.

У.​П.​Пярэднеў.

Клубніцы.

т. 8, с. 349

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

муска́тнік

(фр. muscadier, ад лац. muscus = піжмо)

вечназялёнае дрэва сям. мускатнікавых з мясістымі жоўтымі пладамі, што змяшчаюць мускатныя арэхі, пашыранае ў тропіках.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)