Мурэнавыя (сям. рыб) 7/320

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

МУРЭ́НАВЫЯ, мурэны (Muraenidae),

сямейства рыб атр. вугрападобных. Каля 18 родаў, больш за 120 відаў. Пашыраны ў трапічных і субтрапічных морах. Жывуць каля берагоў у расколінах камянёў, падводных гротах і пячорах. Найб. вядомыя М. родаў гімнаторакс (Gymnothorax), лікадонтыс (Lycodontis), мурэна (Muraena).

Даўж. ад 10 см да 3 м. Цела змеепадобнае, скура голая. Афарбоўка яркая, разнастайная, з плямамі і палосамі. Грудныя плаўнікі адсутнічаюць. Зубы шматлікія, доўгія, вострыя. Драпежнікі, кормяцца рыбамі, галаваногімі малюскамі, ракападобнымі. У развіцці праходзяць стадыю лептацэфала (кароткае тупое рыла, закруглены хваставы плаўнік, слабая пігментацыя). Аб’ект промыслу. У некаторых відаў М. мяса ядавітае.

Да арт. Мурэнавыя. Мурэны: 1 — міжземнаморская; 2 — гімнаторакс; 3 — японская.

т. 11, с. 36

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

мурэ́навы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. мурэ́навы мурэ́навая мурэ́навае мурэ́навыя
Р. мурэ́навага мурэ́навай
мурэ́навае
мурэ́навага мурэ́навых
Д. мурэ́наваму мурэ́навай мурэ́наваму мурэ́навым
В. мурэ́навы (неадуш.)
мурэ́навага (адуш.)
мурэ́навую мурэ́навае мурэ́навыя (неадуш.)
мурэ́навых (адуш.)
Т. мурэ́навым мурэ́навай
мурэ́наваю
мурэ́навым мурэ́навымі
М. мурэ́навым мурэ́навай мурэ́навым мурэ́навых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

муре́новые мн., сущ., зоол. мурэ́навыя, -вых.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)