му́рманскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
му́рманскі |
му́рманская |
му́рманскае |
му́рманскія |
| Р. |
му́рманскага |
му́рманскай му́рманскае |
му́рманскага |
му́рманскіх |
| Д. |
му́рманскаму |
му́рманскай |
му́рманскаму |
му́рманскім |
| В. |
му́рманскі (неадуш.) му́рманскага (адуш.) |
му́рманскую |
му́рманскае |
му́рманскія (неадуш.) му́рманскіх (адуш.) |
| Т. |
му́рманскім |
му́рманскай му́рманскаю |
му́рманскім |
му́рманскімі |
| М. |
му́рманскім |
му́рманскай |
му́рманскім |
му́рманскіх |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ЗАПАЛЯ́Р’Я АБАРО́НА (чэрв. 1941 — кастр. 1944),
баявыя дзеянні войск Паўн., з 1.9.1941 Карэльскага франтоў, Паўн. флоту і Беламорскай флатыліі ў Вял. Айч. вайну на Кольскім п-ве, у паўн. Карэліі, на Баранцавым, Белым і Карскім морах супраць узбр. сіл гітлераўскай Германіі і саюзнай ёй Фінляндыі. Мэта — не дапусціць захопу праціўнікам Кольскага п-ва з незамярзаючым портам Мурманск і Кіраўскай чыгункай, забяспечыць абарону паўн. марскіх камунікацый. У выніку гераічнай абароны сав. войскі не дазволілі праціўніку ізаляваць СССР ад знешніх сувязей праз паўн. парты і перарэзаць Паўн. марскі шлях на Д. Усход, забяспечана дастаўка ў СССР праз Мурманскі порт ваенных грузаў марскімі канвоямі саюзнікаў. У кастр. 1944 узбр. сілы СССР выгналі захопнікаў з сав. Запаляр’я. Прэзідыум Вярх. Савета СССР заснаваў 5.12.1944 медаль «За абарону Савецкага Запаляр’я» (больш за 307 тыс. узнагароджаных). 7.5.1985 Мурманску прысвоена званне «Горад-герой».
т. 6, с. 531
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)