Мураваныя канструкцыі 7/315

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

мурава́ны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. мурава́ны мурава́ная мурава́нае мурава́ныя
Р. мурава́нага мурава́най
мурава́нае
мурава́нага мурава́ных
Д. мурава́наму мурава́най мурава́наму мурава́ным
В. мурава́ны (неадуш.)
мурава́нага (адуш.)
мурава́ную мурава́нае мурава́ныя (неадуш.)
мурава́ных (адуш.)
Т. мурава́ным мурава́най
мурава́наю
мурава́ным мурава́нымі
М. мурава́ным мурава́най мурава́ным мурава́ных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

мурава́ны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, незакончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. мурава́ны мурава́ная мурава́нае мурава́ныя
Р. мурава́нага мурава́най
мурава́нае
мурава́нага мурава́ных
Д. мурава́наму мурава́най мурава́наму мурава́ным
В. мурава́ны (неадуш.)
мурава́нага (адуш.)
мурава́ную мурава́нае мурава́ныя (неадуш.)
мурава́ных (адуш.)
Т. мурава́ным мурава́най
мурава́наю
мурава́ным мурава́нымі
М. мурава́ным мурава́най мурава́ным мурава́ных

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

драўля́на-мурава́ны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. драўля́на-мурава́ны драўля́на-мурава́ная драўля́на-мурава́нае драўля́на-мурава́ныя
Р. драўля́на-мурава́нага драўля́на-мурава́най
драўля́на-мурава́нае
драўля́на-мурава́нага драўля́на-мурава́ных
Д. драўля́на-мурава́наму драўля́на-мурава́най драўля́на-мурава́наму драўля́на-мурава́ным
В. драўля́на-мурава́ны (неадуш.)
драўля́на-мурава́нага (адуш.)
драўля́на-мурава́ную драўля́на-мурава́нае драўля́на-мурава́ныя (неадуш.)
драўля́на-мурава́ных (адуш.)
Т. драўля́на-мурава́ным драўля́на-мурава́най
драўля́на-мурава́наю
драўля́на-мурава́ным драўля́на-мурава́нымі
М. драўля́на-мурава́ным драўля́на-мурава́най драўля́на-мурава́ным драўля́на-мурава́ных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зру́бна-мурава́ны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. зру́бна-мурава́ны зру́бна-мурава́ная зру́бна-мурава́нае зру́бна-мурава́ныя
Р. зру́бна-мурава́нага зру́бна-мурава́най
зру́бна-мурава́нае
зру́бна-мурава́нага зру́бна-мурава́ных
Д. зру́бна-мурава́наму зру́бна-мурава́най зру́бна-мурава́наму зру́бна-мурава́ным
В. зру́бна-мурава́ны (неадуш.)
зру́бна-мурава́нага (адуш.)
зру́бна-мурава́ную зру́бна-мурава́нае зру́бна-мурава́ныя (неадуш.)
зру́бна-мурава́ных (адуш.)
Т. зру́бна-мурава́ным зру́бна-мурава́най
зру́бна-мурава́наю
зру́бна-мурава́ным зру́бна-мурава́нымі
М. зру́бна-мурава́ным зру́бна-мурава́най зру́бна-мурава́ным зру́бна-мурава́ных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

АРША́НСКІ КЛЯ́ШТАР ТРЫНІТА́РЫЯЎ.

Існаваў у 1714—1832 у Оршы. Засн. Адамам і Уладзіславам Саковічамі. Мураваныя будынкі касцёла і 2-павярховага жылога корпуса пастаўлены ў 18 ст. У 1836 касцёл пераабсталяваны ў праваслаўны Васкрасенскі сабор, у 1920-я г. Закрыты, у 1950-я г. знесены. Захаваўся жылы корпус.

А.А.Ярашэвіч.

т. 1, с. 540

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АРМАКАМЕ́ННЫЯ КАНСТРУ́КЦЫІ,

часткі будынкаў ці збудаванняў (сцены, калоны, слупы, прасценкі, перамычкі і інш.), мураваныя з каменю або цэглы і ўзмоцненыя арматурай. Для арміравання выкарыстоўваюць стальныя сеткі, якія ўкладваюцца ў гарыз. швы для павелічэння нясучай здольнасці армакаменных канструкцый пры сцісканні; стрыжні і дрот — укладваюцца ўнутры каменных элементаў і супрацьстаяць у асн. расцягванню. Выкарыстоўваюць таксама ўзмацненне каменнай муроўкі ж.-б. элементамі (комплексныя канструкцыі).

т. 1, с. 487

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗВАНІ́ЦА,

збудаванне для размяшчэння званоў. Ва ўсх. славян упершыню згадваецца ў 988. Найб. раннія З. вядомы ў Кіеве (Ірынінскай і Дзесяціннай цэрквах) з 1107 ва Уладзіміры, Ноўгарадзе-Северскім, Полацку. Крыніцай развіцця іх форм былі абарончыя вежы са званом і металічным білам для гукавога апавяшчэння. Іканаграфічныя матэрыялы, гравюры 15—17 ст. сведчаць, што на Беларусі З. мелі сакральныя пабудовы Віцебска, Магілёва, Нясвіжа, Клецка, Гродна і Брэста і інш. Яны былі драўляныя, мураваныя і драўляна-мураваныя. Драўляныя паводле тыпу канструкцыі бываюць слупавыя, каркасныя, зрубныя, зрубна-каркасныя. Найб. простыя З. — слупавой канструкцыі з перакладзінай, на якую падвешвалі звон, або козлы з брусоў, якія ставілі побач з царквою або касцёлам (в. Ражкоўка Камянецкага р-на). У іх часам быў подыум з дошак і стрэшка ці 4-схільны дах. Пазней З. ашалёўвалі дошкамі. Яны мелі гарыз. бэлькі, што дазваляла рабіць іх 2-яруснымі і размяшчаць званы на бэлечнай крыжавіне пад дахам. Больш трывалыя зрубныя З. Часцей сустракаюцца зрубна-каркасныя, дзе зрубам-чацверыком былі ніжнія ярусы, а верхні рабіўся каркасным і завяршаўся стромкім дахам (г.п. Шарашова Пружанскага р-на, 1799; в. Дуды Іўеўскага р-на; в. Чэрск Брэсцкага р-на, абедзве 18 ст., і інш.). Вядомы і мураваныя, асобна збудаваныя З. (в. Чарнаўчыцы Брэсцкага р-на, 16 ст.). Іх верхнія ярусы часам былі глухія і мелі спец. праёмы, якія зачыняліся аканіцамі (г. Слуцк, 18 ст.; г. Давыд-Гарадок Столінскага р-на, 17 ст.; в. Моладава Іванаўскага р-на, пач. 20 ст.). Будавалі З. ў арх. стылях адпаведна часу. Яны фланкіравалі фасады сакральных пабудоў абарончага тыпу 16—17 ст. (в. Сынковічы Зэльвенскага, в. Мураванка Шчучынскага, в. Камаі Пастаўскага р-наў), а таксама шматлікія 2-вежавыя касцёлы 17—18 ст. У царк. архітэктуры існавалі З.-дабудовы. Яны размяшчаліся над прытворам ці перад ім (в. Гнезна Ваўкавыскага р-на, 16 ст.; г.п. Заслаўе, 16 ст., і інш.). Вядомы З.-брамы: зрубныя, мураваныя, зрубна-мураваныя, якія ставіліся пры ўваходзе на двор царквы (касцёла); іх ніжні ярус выконваў ролю брамы. Дабудова З. з боку прытвора была пашырана ў 19 — пач. 20 ст. (Пакроўскі сабор у г. Баранавічы), у тым ліку пры рэканструкцыі уніяцкіх цэркваў (в. Моладава Іванаўскага, в. Рамель Столінскага, в. Порплішча Докшыцкага, в. Хаціслаў Маларыцкага р-наў і інш.) і некаторых касцёлаў пад правасл. храмы.

А.І.Лакотка.

Званіца ў в. Чэрск Брэсцкага раёна. 18 ст.
Званіца ў в. Ражкоўка Камянецкага раёна Брэсцкай вобл. 19 ст.
Званіца Пакроўскага сабора ў г. Баранавічы Брэсцкай вобл. 1924—31.

т. 7, с. 33

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пала́таI ж.

1. (дворец) ед. нет, уст. пала́ц, -ца м., хо́рам, -ма м.;

ка́менные пала́ты мурава́ны пала́ц, мурава́ныя пала́цы;

2. (роскошная комната) уст. пала́та, -ты ж.;

3. (комната в больнице) пала́та, -ты ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ВІ́ЦЕБСКІ КЛЯ́ШТАР БЕРНАРДЗІ́НЦАЎ.

Існаваў у 1676—1832 у Віцебску. Засн. віцебскім ваяводам Я.А.Храпавіцкім. У 1685 пабудаваны драўляны касцёл св. Антонія і жылы корпус. Пасля пажару 1733 пабудаваны мураваныя касцёл і 3-павярховы жылы корпус у стылі позняга барока. У 1772 касцёл асвячоны біскупам-суфраганам беларускім Ф.Тавянскім. У 1832 кляштар скасаваны. У 1843 касцёл стаў парафіяльным, дзейнічаў да 1920-х г. (тады ж разбураны і будынкі).

А.А.Ярашэвіч.

т. 4, с. 228

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)