му́мія², -і, ж.

Мінеральная фарба розных адценняў чырвонага: ад светла-чырвонага да чырванавата-карычневага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

му́мія¹, -і, мн. -і, -мій, ж.

Высахлы труп чалавека або жывёлы, захаваны ад гніення бальзамаваннем.

Егіпецкія муміі.

Сухі, як м. (перан.: пра худога чалавека).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

му́мія

‘мінеральная фарба’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. му́мія
Р. му́міі
Д. му́міі
В. му́мію
Т. му́міяй
му́міяю
М. му́міі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

му́мія

‘забальзаміраваны труп’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. му́мія му́міі
Р. му́міі му́мій
Д. му́міі му́міям
В. му́мію му́міі
Т. му́міяй
му́міяю
му́міямі
М. му́міі му́міях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

му́мія

‘пра худога або маларухомага чалавека’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. му́мія му́міі
Р. му́міі му́мій
Д. му́міі му́міям
В. му́мію му́мій
Т. му́міяй
му́міяю
му́міямі
М. му́міі му́міях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

му́мія I ж. (высохший труп) му́мия

му́мія II ж. (краска) му́мия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

му́мія 1, ‑і, ж.

1. Труп, захаваны ад гніення бальзамаваннем.

2. перан. Пра худога, маларухомага або не здатнага да моцных пачуццяў чалавека. Пасярэдзіне, за сталом, крэсла-трон. Прысланіўшыся да яго непамерна высокай спінкі, сядзіць у чорным сурдуце мумія. Ніводзін мускул не жыве — усё застыла. Сяргейчык. [Ярохін:] — Чалавек павінен быць вясёлым, жыццярадасным, і няма ніякай патрэбы ператварацца яму ў нейкую бязмоўную мумію. Шамякін.

[Араб. mumija, ад перс. mum — воск.]

му́мія 2, ‑і, ж.

Мінеральная фарба розных колераў (ад светла-чырвонага да чырванавата-карычневага).

[Араб. mumija.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мумія (фарба) 2/109

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Мумія 7/314; 8/352

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

МУ́МІЯ,

высахлы труп чалавека або жывёлы, які натуральным (пры спрыяльных умовах) ці штучным спосабам захаваўся ад гніення. Самы стараж. спосаб муміфікацыі зафіксаваны сярод рыбакоў племя чынчорас, што жылі на ўзбярэжжы Ціхага ак. паміж Іла (Перу) і Антафагастай (Чылі) больш за 6 тыс. г. назад. З 3-га тыс. да н.э. практыка стварэння М. бальзаміраваннем пашырылася ў Стараж. Егіпце, дзе целы нябожчыкаў апрацоўвалі пераважна прыроднай соллю (натронам), а шырокія льняныя палосы, якімі абгортвалі М., прамочвалі камеддзю і смоламі. Лічылася, што захаванне цела — адна з гал. умоў захавання душы. Пахаванні з М. звычайна маюць багаты пахавальны інвентар і даюць каштоўныя матэрыялы аб культуры, мастацтве, рэлігіі і побыце стараж. грамадстваў. Муміфікацыя была пашырана ў краінах Лац. Амерыкі і на Канарскіх а-вах. На Алтаі ў час раскопак Пазырыкскіх курганоў 5—4 ст. да н.э. знойдзены М. У шматлікіх хрысц. цэрквах захоўваюцца натуральныя М., т.зв. мошчы святых.

І.М.Язэпенка.

Галава муміі фараона Рамсеса II (1317—1251 да н.э.).

т. 11, с. 25

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)