Му́мра, момра ’маўклівы, негаваркі, пануры чалавек’ (ТС, Сцяц.; беласт., Сл. ПЗБ; слонім., Нар. словатв.), навагр. мумрава́ты ’тс’ (Сцяшк. Сл.). Відавочна, балтызм. Да му́ма 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Момра, му́мра (груб.) ’маўклівы чалавек’ (ваўк., Сцяшк. Сл.), момрыць (груб.) ’невыразна гаварыць’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Старое анаматапеічнае ўтварэнне. Параўн. славен. momljáti (Бязлай, 2, 194). Да мумра, мума (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мы́мра, мсцісл. мы́мря ’злюка, надутая ад крыўды’ (З нар. сл.), ’маўклівы чалавек’ (івац., Сл. Брэс.). Рус. цвяр., пск., калін. мы́мра ’пануры, сумны чалавек’, цвяр. ’плаксун’, укр. ми́мря, ми́мрій ’мармытун’. Гукапераймальнае. Параўн. му́мрыць (гл.) і аналагічныя ўтварэнні: укр. ми́мрити (ма́мрати, мо́мрити), рус. мы́мреть, польск. mumrać і інш. (Бернекер, 2, 75; Брукнер, 348; Фасмер, 3, 9). Параўн. таксама мумра.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)