Мулю́ ’моў’ (Нас.), скажоная форма з муляў ’тс’ (ваўкав., БНТ, Лег. і пад.) < маўляў < маўляць. Да мова (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ШАНСО́Н (ад франц. chanson песня),
1) поліфанічная франц. песня 15—16 ст., якой папярэднічалі балады, верыле, ронда. Распрацоўвалася франка-флам. кампазітарамі нідэрландскай школы; у 16 ст. дасягнула яскравай нац. характарнасці пры ўзмацненні гамафоннага пачатку ў творчасці буйнога прадстаўніка франц. муз. рэнесансу К.Жанекена, а таксама К.Гудымеля, Г.Катле, П.Мулю, К.Сермізі, П.Сертона і інш. У пач. 17 ст. выцеснена гамафоннымі песенна-рамансавымі жанрамі.
2) Франц. песня канца 19—20 ст. ва ўсіх яе гіст. і жанравых разнавіднасцях; сучасныя эстр. песні з рэпертуару шансанье.
т. 17, с. 369
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)