мру́жыцца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. мру́жуся мру́жымся
2-я ас. мру́жышся мру́жыцеся
3-я ас. мру́жыцца мру́жацца
Прошлы час
м. мру́жыўся мру́жыліся
ж. мру́жылася
н. мру́жылася
Дзеепрыслоўе
цяп. час мру́жачыся

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мру́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; незак.

Абл. Жмурыцца (пра вочы). Слепіць вочы ён, снег, І дарогі разбег, І ты мружышся: «Снег!.. Што за студзеньскі снег!..» Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мру́жыцца ’жмурыцца’ (лід., Сцяшк. Сл.; Нар. Гом.), мру́жыць ’жмурыць вочы’ (ТСБМ, Нар. Гом.). З польск. mrużyć, mrużyć się ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Прымару́жыць, прымору́жыць ’прыжмурыць’, прімору́жыцца ’прыжмурыцца’ (жытк., Нар. словатв.; ТС), прымору́жаный ’прыжмураны’ (кобр., Жыв. сл.). Да мору́жыць ’жмурыць’ (ТС), гл. *мару́глы. На поўнагалосныя формы, параўн. рус. моро́говатый ’падслепаваты’, магчыма, паўплывалі запазычаныя з польск. мружыць, мружыцца (гл.), укр. примру́жити, примру́живати ’прыжмурыць ’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)