мотаро́лер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Від лёгкага матацыкла з коламі малога дыяметра і з рухавіком, размешчаным ззаду сядла ці пад ім.

|| прым. мотаро́лерны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мотаро́лер

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. мотаро́лер мотаро́леры
Р. мотаро́лера мотаро́лераў
Д. мотаро́леру мотаро́лерам
В. мотаро́лер мотаро́леры
Т. мотаро́лерам мотаро́лерамі
М. мотаро́леры мотаро́лерах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мотаро́лер м. моторо́ллер

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мотаро́лер, ‑а, м.

Від матацыкла.

[Англ. motoroller.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мотаролер 7/295 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

МОТАРО́ЛЕР (ад мота... + ням. rollen каціць),

разнавіднасць матацыкла. Адрозніваецца коламі малога памеру і спосабам пасадкі вадзіцеля. Мае 2-тактавы аднацыліндравы рухавік, ахаладжэнне паветранае, прымусовае (ад вентылятара). Найб. пашыраны запуск рухавіка ад эл. стартэра. Скорасць да 95 км/гадз. На базе М. створаны 3-колавыя трансп. сродкі грузападымальнасцю да 150 кг.

т. 10, с. 529

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

мотаро́лер м. Mótorroller m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

мотаро́лер

(англ. motoroller)

від матацыкла з коламі невялікага дыяметра.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мотаро́лер

(ням. Motoroller, ад Motor = матор + Roller = самакат)

від матацыкла з коламі малога дыяметра, з рухавіком, размешчаным ззаду седака або пад ім.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

моторо́ллер мотаро́лер, -ра м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)