Морд, ст.-бел. мордъ ’забойства, разбой’ (XVI ст.) запазычана са ст.-польск. mord, якое з ням. Mord ’тс’ (параўн. гоц. maúrþrjan) (Карскі, Труды, 338; Чартко, Пыт. мовазн. і метод., 118; Булыка, Лекс. запазыч., 41).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мо́рда

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. мо́рда мо́рды
Р. мо́рды мо́рд
мо́рдаў
Д. мо́рдзе мо́рдам
В. мо́рду мо́рды
Т. мо́рдай
мо́рдаю
мо́рдамі
М. мо́рдзе мо́рдах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

мо́рда, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, морд і -аў, ж.

1. Пярэдняя частка галавы ў жывёлы.

2. Твар чалавека (разм., груб.).

|| памянш.-ласк. мо́рдачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)