Морась ’імжа’ (Юрч.), чавус. морысь ’дробны дождж, імгла’ (Нар. сл., Бяльк.; ваўк., Сцяшк. Сл.). Да мараса́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мірусце́ць ’імжэць’ (ТС). З морась ’імжа’ (гл.) з устаўным ‑г‑ (гл. Карскі, 1, 360). Магчыма, аналагічным будзе рус. ярасл. мо́рость, мо́рост ’шэрань, іней’, мо́росно ’хмурна, туманна’. Аб пераходзе о > і гл. Карскі, 1, 159–160.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рось ’малы, драбнюткі дожджык, імгла, туман, імжа’ (Нас., Гарэц., Бяльк., Юрч. Вытв., Мат. Маг., Байк. і Некр.; рагач. Мат. Гом.; ПСл, ЛА, 2), ’раса’ (ПСл). Рус. паўд. рось ’імжа, імгла’, ’раса’. Утворана пры дапамозе суф. *‑ь (з адцягненым значэннем) ад раса́ (гл.), магчыма, пры ад’ідэацыі морась (гл.). Сюды ж ёлкыя рось ’імгла’ (чавус., ЛА, 2).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)