мо́мантавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. мо́мантавы мо́мантавая мо́мантавае мо́мантавыя
Р. мо́мантавага мо́мантавай
мо́мантавае
мо́мантавага мо́мантавых
Д. мо́мантаваму мо́мантавай мо́мантаваму мо́мантавым
В. мо́мантавы (неадуш.)
мо́мантавага (адуш.)
мо́мантавую мо́мантавае мо́мантавыя (неадуш.)
мо́мантавых (адуш.)
Т. мо́мантавым мо́мантавай
мо́мантаваю
мо́мантавым мо́мантавымі
М. мо́мантавым мо́мантавай мо́мантавым мо́мантавых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

РУБІ́ЛЬНІК,

электрычны пераключальнік з ручным прыводам для камутацыі эл. ланцугоў напружаннем да 1 кВ. Мае метал. ножападобныя кантакты, якія пры замыканні (уключэнні) уваходзяць у нерухомыя спружыністыя клямары (гнёзды). Р., разлічаны на вял. сілу току, мае некалькі паралельна злучаных кантактаў на 1 полюс, а часам і дугагасільнае прыстасаванне.

Рубільнікі: а — аднаполюсны (1 — рукаятка, 2 — токападводы, 3 — кантактны нож, 4 — дугагасільнае прыстасаванне); б — трохполюсны (1 — нерухомая кантактная стойка, 2 і 3 — момантавы і галоўны нажы).

т. 13, с. 421

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАДЭЛІ́РАВАННЕ ЭКАНО́МІКА-МАТЭМАТЫ́ЧНАЕ,

апісанне эканам. працэсаў і з’яў у выглядзе эканоміка-матэм. мадэлей. Адной з першых у гісторыі эканам. навукі была мадэль узнаўлення, распрацаваная франц. вучоным Ф.​Кенэ ў 18 ст. У 20 ст. першая агульная мадэль эканомікі сканструявана Дж. фон Нейманам. Значны вопыт пабудовы эканоміка-матэм. мадэлі назапашаны вучонымі былога СССР у развіцці нар. гаспадаркі краіны, асабліва — перспектыўнага. Вылучаюць 2 асн. групы эканоміка-матэм. мадэлей: мадэлі, якія паказваюць пераважна сац. аспекты эканомікі (звязаны з прагназаваннем і планаваннем даходаў і спажывання насельніцтва, дэмаграфічных працэсаў), і мадэлі, што адлюстроўваюць пераважна вытв. аспект эканомікі (доўгатэрміновага прагнозу зводных паказчыкаў эканам. развіцця; міжгаліновыя мадэлі нар.-гасп. планавання, галіновыя аптымальнага планавання і размяшчэння вытв-сці, аптымізацыі структуры вытв-сці ў галінах). Адрозніваюць таксама мадэлі статычныя (апісваюць момантавы стан эканомікі) і дынамічныя (паказваюць развіццё аб’екта мадэліравання). Паводле спосабу пабудовы адрозніваюць аналітычныя (у выглядзе формул), лікавыя (у выглядзе лікавых прыкладаў), матрычныя (у выглядзе табліц), сеткавыя (у форме графаў) і інш.

т. 9, с. 495

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)