мо́левы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. мо́левы мо́левая мо́левае мо́левыя
Р. мо́левага мо́левай
мо́левае
мо́левага мо́левых
Д. мо́леваму мо́левай мо́леваму мо́левым
В. мо́левы (неадуш.)
мо́левага (адуш.)
мо́левую мо́левае мо́левыя (неадуш.)
мо́левых (адуш.)
Т. мо́левым мо́левай
мо́леваю
мо́левым мо́левымі
М. мо́левым мо́левай мо́левым мо́левых

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мо́левы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да моля ​2, звязаны з ім. Молевы сплаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

моль¹, -і, ж.

Дробны матылёк атрада лускакрылых, вусень якога нішчыць шарсцяныя тканіны, хлебнае зерне і інш.

|| прым. мо́левы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

моль², -я, м. (спец.).

Сплаў лесу асобнымі бярвёнамі, не звязанымі ў плыт, а таксама лес, які сплаўляецца такім спосабам.

|| прым. мо́левы, -ая, -ае.

М. сплаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

молево́й спец. шарашо́вы, мо́левы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мо́левый мо́левы; см. мольI.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ЛЕСАСПЛА́Ў,

сплаў лесу, транспартаванне лесаматэрыялаў воднымі шляхамі, заснаванае на плывучасці драўніны. Найб. танны (у некаторых раёнах адзіны) від транспартавання драўніны. Адрозніваюць Л. молевы (россыпам), плытавы і кашэльны.

Молевым сплавам транспартуецца не звязанае між сабою бярвенне. Пры плытавым сплаве лес злучаюць у пакеты-пукі (аб’ёмам да 70 м³), з якіх складваюць плыты і буксіруюць параходамі або сплаўляюць уніз па цячэнні. Самасплаўнымі плытамі кіруюць з дапамогай вёслаў, якараў, лотаў. Кашэльны сплаў — нязлучаныя лесаматэрыялы агароджваюць звязаным між сабою бярвеннем і транспартуюць суднамі (буксіроўшчыкамі). Для пропуску лесу праз плаціны, каналы, пад мастамі робяць лесапрапускныя збудаванні. Пры молевым і кашэльным Л. бярвенне тоне, засмечвае рэкі (такі Л. абмяжоўваецца). На Беларусі выкарыстоўвалі молевы Л. (да 1974) і плытавы (да 1998). Л. ажыццяўляўся па рэках: Зах. Дзвіна, Нёман, Прыпяць, Бярэзіна, Сож, Дняпро, Гарынь. У 1980-я г. аб’ёмы Л. складалі каля 700 тыс. м³ за год. У канцы 1990-х г. аб’ёмы Л. значна скараціліся.

Н.Ю.Пабірушка, П.І.Кавалёнак.

Да арт. Лесасплаў. Молевы сплаў лесу.

т. 9, с. 215

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)