Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
мо́ладанареч. мо́лодо
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
мо́лада, прысл.
Як у маладога, як малады. Вочы [Гогіберыдзе] глядзелі молада, жвавыя, цёмныя і бліскучыя.Самуйлёнак.Кроў пульсуе заўзята, і молада Новым дням і пачуццям у лад.Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мо́ладапрысл. jung
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
мо́лодонареч.мо́лада.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
зе́ленанареч. зе́лено;
◊ мо́лада-з. — мо́лодо-зе́лено
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Малажа́ва ’чалавек, які молада выглядае’, ’расліна, якая мае добры выгляд’ (КЭС, лаг.). Бел. рэгіяналізм, утвораны ад прыметніка маладжа́вы. Аналагічна ўкр.бук.молоджа́ва, молоджя́ва ’моладзь, маладыя людзі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
РАКЕМЧУ́К (Аляксандр Яўсеевіч) (н. 25.12.1927, г. Адэса, Украіна),
рускі пісьменнік, сцэнарыст. Скончыў Літ.ін-т імя Горкага ў Маскве (1952). Займаўся журналістыкай. У аповесцях «Час летніх адпачынкаў» (1959, аднайм. фільм, 1960), «Молада — зелена» (1961, аднайм. фільм, 1962), рамане «Бедны мацярык» (1968), зб-ках апавяд. і нарысаў «Сцюжа» (1956), «Берагі» (1958) жыццё сучаснікаў. Аповесць «Хлопчыкі» (1970, экранізавана) пра выхаванцаў Маскоўскага харавога вучылішча. Аўтар аўтабіягр. рамана «Пяшчотны ўзрост» (1979, аднайм. фільм, 1983), рамана «Трыццаць шэсць і шэсць» (1982), аўтабіягр. аповесці «Таварыш Ганс» (1965; фільм «Яны не пройдуць»), апавяданняў, п’ес, вершаў, сцэнарыяў паводле сваіх твораў і інш.
Тв.:
Избр. произв.Т. 1—2. М. 1977;
Избранное. М., 1982;
Старое русло Клязьмы: Рассказы. Повесть. Роман. М., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
młodo
молада;
umrzeć młodo — памерці маладым (у маладых гадах);
wyglądać młodo — молада выглядаць;
młodo się ożenić — рана ажаніцца
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
архаі́зм, ‑а, м.
Застарэлая з’ява, перажытак мінулага. І сам.. [дзяк], прапахлы царкоўнымі канонамі, выпетранымі і бяздушнымі, лампадным алеем і воскам царкоўных свечак, здаецца нейкім прыкрым архаізмам, варожым да ўсяго, што свежа і молада.Колас.// Слова, моўны выраз, граматычная форма, што выйшла з агульнага ўжывання.
[Грэч. archaismos.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)