мо́жны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. мо́жны мо́жная мо́жнае мо́жныя
Р. мо́жнага мо́жнай
мо́жнае
мо́жнага мо́жных
Д. мо́жнаму мо́жнай мо́жнаму мо́жным
В. мо́жны (неадуш.)
мо́жнага (адуш.)
мо́жную мо́жнае мо́жныя (неадуш.)
мо́жных (адуш.)
Т. мо́жным мо́жнай
мо́жнаю
мо́жным мо́жнымі
М. мо́жным мо́жнай мо́жным мо́жных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Можны ’багаты, заможны’, можнасць ’заможнасць’. (Нас.), ст.-бел. можный ’тс’, ’які мае ўладу’ (XIV ст.), ’магутны, уплывовы’ (XVI ст.) запазычана са ст.-польск. możny ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 37).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Можна, можне, мажню́сенька, мо́жно, можны ’ёсць магчымасць, дазваляецца’, ’вельмі магчыма’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Яруш., Янк. 1, Сл. ПЗБ, ТС; глус., Мат. Маг.). Прыслоўе, утворанае ад прыметніка можны, параўн. ст.-бел. можный (XIV ст.) ’які можа адбыцца, ажыццявіцца, магчымы’ (Булахаў, Гіст., 139), прасл. mož‑ьnъ‑jь < прасл. mogti > магчы́ (гл.). Канчатак ‑не, магчыма, пад уплывам польск. мовы. Сюды ж можнасць ’магчымасць’ (Гарэц.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мажны́ ’рослы, поўны, моцнага целаскладу’ (ТСБМ), ’тоўсты’ (Інстр. III), карэліц. ’моцны, дужы’ (Сцяшк.), можны ’багаты’, мажнейшы ’багацейцы’ (Нас.). Магчыма, паланізм. Параўн. польск. możny ’багаты, буйны, уплывовы’. Да магчы́ (гл.). Утворана ад mog‑tʼi пры дапамозе суф. ‑ьnъ. Махэк₂ (371) адрознівае дзве лексемы: možný ’магчымы’ і možný ’багаты’, якую выводзіць з mohouitý < ведыйск. maghávat ’які дае багатыя дары’. Сюды мажней ’мацней’, ’больш магчыма’, ’больш багата’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Замо́жны ’багаты’. Рус. паўд., смал., бранск. замо́жный, заможно́й, укр. замо́жний ’тс’, польск. zamożny ’тс’, серб.-луж. zamožny ’заможны, здольны’, чэш., славац. zamožny, славен. zamǫ́žen, балг. заможен ’багаты’. Параўн. ст.-польск. zamożysty ’заможны’, zamóc ’узмацніць, дапамагчы’ (XVII ст.). Слова ўтворана, відаць, з суфіксам ‑ьn‑ і адпаведным чаргаваннем g — ž ад бязафікснага назоўніка zamoga < za + mog‑ti ’ўзмацніць’ (гл. магчы). Булахаў, Гіст. прыметнікаў, 3, 1973, 140: заможны — прыставачнае ўтварэнне ад той жа асновы, што і ст.-бел. можный ’багаты’ (гл. можны).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)