мно́ства

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. мно́ства мно́ствы
Р. мно́ства мно́стваў
Д. мно́ству мно́ствам
В. мно́ства мно́ствы
Т. мно́ствам мно́ствамі
М. мно́стве мно́ствах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мно́ства, -а, н.

1. Вельмі вялікая колькасць каго-, чаго-н.

М. людзей.

М. дрэў.

2. У матэматыцы: сукупнасць элементаў, аб’яднаных паводле якой-н. прыкметы.

Тэорыя мностваў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мно́ства ср.

1. мно́жество, ма́сса ж., у́йма ж.;

м. фа́ктаў — мно́жество (ма́сса) фа́ктов;

2. мат. мно́жество;

эквівале́нтныя ~вы — эквивале́нтные мно́жества

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мно́ства, ‑а, н.

1. Вельмі вялікая колькасць каго‑, чаго‑н. Пачаўся сход, і ад мноства людзей загула, загаманіла хата. Адамчык. Насупраць, куды свяціла сонца, бераг быў высокі, абрывісты, .. [з] мноствам пячорак, каля якіх з гуллівым і заклапочаным шчэбетам увіхаліся стрыжы. Брыль.

2. У матэматыцы — сукупнасць элементаў, якія вылучаны ў асобную групу па якой‑н. агульнай прыкмеце. Тэорыя мностваў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мноства (матэм.) 1/234, 283; 2/313; 4/45, 582; 7/281, 282

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

МНО́СТВА ў матэматыцы,

набор, сукупнасць, збор якіх-н. аб’ектаў (элементаў), што маюць агульную для ўсіх характарыстычную ўласцівасць. Каб задаць М., неабходна зрабіць пералік усіх яго элементаў або назваць правілы, па якіх вызначаецца прыналежнасць дадзенага элемента да пэўнага М. Паняцце М. — адно з пачатковых фундаментальных паняццяў, якое нельга выразіць праз інш. больш простыя паняцці, а можна толькі патлумачыць з дапамогай прыкладаў. Напр., М. кніг дадзенай бібліятэкі, М. пунктаў дадзенай лініі, М. рашэнняў дадзенага ўраўнення.

А.​А.​Гусак.

т. 10, с. 502

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

мно́ства н.

1. (вялікая колькасць) grße [hhe] nzahl; Mnge f -, -n;

вялі́кае мно́ства разм. Velzahl f -;

2. мн. матэм. Mngen pl

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Мноства, мну͡оство, множства ’вялікая колькасць’ (ТСБМ, Бяльк., Гарэц., Нас.; беласт., Сл. ПЗБ). Ст.-рус. множство, мъожьство, ст.-польск. mnożstwo, ст.-слав. мъножьство. Да многа (гл.). Не з’яўляецца запазычаннем з рус. мовы насуперак Крукоўскаму (Уплыў, 60).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Неперарыўнае мноства 7/483

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Магутнасць мноства 7/282

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)