мнагано́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

1. Наземная жывёліна класа членістаногіх з целам, падобным на чарвяка, і вялікай колькасцю ножак.

2. Мнагалетняя травяністая папаратнікавая расліна сямейства мнаганожкавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мнагано́жка

‘жывёліна’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. мнагано́жка мнагано́жкі
Р. мнагано́жкі мнагано́жак
Д. мнагано́жцы мнагано́жкам
В. мнагано́жку мнагано́жак
Т. мнагано́жкай
мнагано́жкаю
мнагано́жкамі
М. мнагано́жцы мнагано́жках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мнагано́жка

‘расліна’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. мнагано́жка мнагано́жкі
Р. мнагано́жкі мнагано́жак
Д. мнагано́жцы мнагано́жкам
В. мнагано́жку мнагано́жкі
Т. мнагано́жкай
мнагано́жкаю
мнагано́жкамі
М. мнагано́жцы мнагано́жках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мнагано́жка ж.

1. зоол. многоно́жка;

2. бот. сладкоко́рень

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мнагано́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.

1. Мнагалетняя травяністая папаратнікавая расліна сямейства мнаганожкавых.

2. Наземная жывёліна класа членістаногіх з целам, падобным на чарвяка, і вялікай колькасцю ножак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МНАГАНО́ЖКА (Polypodium),

род папарацей сям. мнаганожкавых. 75 відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі М. звычайная, або папараць салодкая (P. vulgare). Занесена ў Чырв. кнігу, знаходзіцца ў астраўных і асобных лакалітэтах паблізу ўсх. мяжы еўрап. фрагмента арэала. Трапляецца невял. групамі па схілах грунтавых агаленняў берагоў рэк, азёр, радзей на пнях, паваленых дрэвах і інш.

Мнаганожка звычайная.

Шматгадовыя травяністыя эпіфітныя і наземныя расліны з доўгім галінастым карэнішчам, густа ўкрытым бурымі ланцэтнымі лускавінкамі. Скурыстае чаранковае лісце адыходзіць ад яго радамі (адсюль назва). Лісцевыя пласцінкі падоўжана-ланцэтныя, перыста-раздзельныя. Сорусы (кучкі спарангіяў) круглаватыя або авальныя, размешчаны пасярэдзіне ці па краі сегментаў ніжняга боку пласцінкі. Дэкар., лек., дубільныя расліны.

т. 10, с. 500

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Мнаганожка звычайная 8/88—89 (укл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

многоно́жка зоол. мнагано́жка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

саракано́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж. (разм.).

Членістаногая жывёліна з чэрвепадобным целам і вялікай колькасцю ножак; мнаганожка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сімфі́ла

‘жывёліна класа членістаногіх, мнаганожка’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. сімфі́ла сімфі́лы
Р. сімфі́лы сімфі́л
Д. сімфі́ле сімфі́лам
В. сімфі́лу сімфі́л
Т. сімфі́лай
сімфі́лаю
сімфі́ламі
М. сімфі́ле сімфі́лах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)