МНАГАДЗЕ́ТНАЯ СЯМ’Я́,
сям’я, у якой на ўтрыманні і выхаванні знаходзяцца 3 і больш дзяцей. Паводле заканадаўства карыстаецца пэўнымі льготамі і перавагамі. Статус М.с. пацвярджаецца пасведчаннем, якое выдаецца мясц. выканаўчымі і распарадчымі органамі. Узор пасведчання і парадак яго выдачы ўстанаўліваецца ўрадам.
т. 10, с. 499
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мнагадзе́тны, ‑ая, ‑ае.
Які мае многа дзяцей. Мнагадзетная маці. Мнагадзетная сям’я.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мнагадзе́тны, -ая, -ае.
Які мае многа дзяцей.
Мнагадзетная маці.
|| наз. мнагадзе́тнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
мнагадзе́тны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
мнагадзе́тны |
мнагадзе́тная |
мнагадзе́тнае |
мнагадзе́тныя |
| Р. |
мнагадзе́тнага |
мнагадзе́тнай мнагадзе́тнае |
мнагадзе́тнага |
мнагадзе́тных |
| Д. |
мнагадзе́тнаму |
мнагадзе́тнай |
мнагадзе́тнаму |
мнагадзе́тным |
| В. |
мнагадзе́тны (неадуш.) мнагадзе́тнага (адуш.) |
мнагадзе́тную |
мнагадзе́тнае |
мнагадзе́тныя (неадуш.) мнагадзе́тных (адуш.) |
| Т. |
мнагадзе́тным |
мнагадзе́тнай мнагадзе́тнаю |
мнагадзе́тным |
мнагадзе́тнымі |
| М. |
мнагадзе́тным |
мнагадзе́тнай |
мнагадзе́тным |
мнагадзе́тных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)