Ме́шанец, мяша́нец ’метыс’, ’прыплод дамашняй жывёлы, птушкі, атрыманы ад скрыжавання розных парод’ (ТСБМ, Нас., Юрч.), рус. смал. ’тс’, ніжагар. ’чалавек, народжаны ад мяшанага шлюбу’, ст.-рус. мѣшанецъ (XVII ст.), польск. mieszaniec ’мулат, метыс’, ’гібрыд’, чэш. míšenec ’тс’. Паўночнаславянскае. Да мяша́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мяша́нец, міша́нец ’патомак ад шлюбу людзей рознай нацыянальнасці, расы’, ’жывёла змешанай пароды’ (ТСБМ, Нас., Нік. Очерки; лудз., Сл. ПЗБ). Паводле націску можна дапусціць запазычанне з польск. mieszaniec ’тс’; рус. ніжагар.ме́шанец.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)