ме́чанне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. ме́чанне
Р. ме́чання
Д. ме́чанню
В. ме́чанне
Т. ме́чаннем
М. ме́чанні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ме́чанне ср. (действие) ме́тка ж.; см. ме́ціць II

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ме́чанне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. меціць ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мечанне жывёл 7/167, 170

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

МЕ́ЧАННЕ ЖЫВЁЛ,

пазначэнне жывёл для навуковых і гаспадарчых мэт. Выкарыстоўваецца для вывучэння міграцый, біял., экалагічных асаблівасцей, паводзін у натуральным асяроддзі, уліку колькасці, выяўлення прычын гібелі жывёл; таксама для ўліку паходжання, развіцця, фізіял. стану, прадукцыйнасці с.-г. жывёл, вызначэння іх прыналежнасці да гаспадаркі і інш. Бывае індывід. і групавое, каротка- і доўгачасовае (пажыццёвае). М.ж. каардынуе Міжнар. к-т па кальцаванні.

Дзікіх жывёл мецяць мех. сродкамі (ампутацыя частак цела, татуіроўка, замацаванне на целе кольцаў, скоб, завушніц, ашыйнікаў і інш., увядзенне капсул у поласць цела, выстрыганне, афарбоўванне і інш.), радыёакустычнымі, радыеактыўнымі меткамі і інш. На доўгачасовых метках ставяць назву краіны (сталіцы), арг-цыі і нумар меткі. С.-г. жывёл мецяць татуіроўкай, вышчыпамі (прабоямі) на вушах, таўрэннем (клеймаваннем) на крыжы, лапатках, рагах; кольцамі, ашыйнікамі, крылавымі і вушнымі меткамі: каляровымі, з нумарамі, умоўнымі знакамі. Гл. таксама Кальцаванне птушак.

Л.​Л.​Галубкова.

т. 10, с. 325

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дазна́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што.

Закончыць значанне, мечанне чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ТАЎРО́ (цюрк.),

кляймо, якое выпальваюць на скуры ці рагах жывёл (гл. Мечанне жывёл), таксама назва прылады для нанясення такога кляйма.

т. 15, с. 460

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ме́чение ме́чанне, -ння ср., зна́чанне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ме́тка ж.

1. (действие) ме́чанне, -ння ср., зна́чанне, -ння ср.;

ме́тка платко́в ме́чанне (зна́чанне) ху́стак;

2. (знак, значок) ме́тка, -кі ж., знак, род. зна́ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Кальцаванне птушак 8/383, гл. Мечанне жывёл

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)