мецэна́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

Багаты апякун навук і мастацтваў; увогуле той, хто апякуецца над якой-н. справай.

|| ж. мецэна́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. мецэна́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мецэна́т

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. мецэна́т мецэна́ты
Р. мецэна́та мецэна́таў
Д. мецэна́ту мецэна́там
В. мецэна́та мецэна́таў
Т. мецэна́там мецэна́тамі
М. мецэна́це мецэна́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мецэна́т м. мецена́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мецэна́т, ‑а, М ‑наце, м.

У памешчыцка-буржуазным асяроддзі — багаты апякун навук і мастацтва. Уладальнік маёнтка пан Вашамірскі вярнуўся з-за граніцы і рашыў зрабіцца «мецэнатам мастацтва». Пшыркоў.

[Ад імя рымскага багацея Мецэната, які падтрымліваў паэтаў.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МЕЦЭНА́Т (Гай Цыльній) (Gaius Cilnius Maecenas; паміж 74 і 64—8 да н.э.),

рымскі дзярж. дзеяч, прыбліжаны імператара Аўгуста, прыхільнік манархіі. Не займаючы афіц. пасад, выконваў для Аўгуста важныя паліт. і дыпламат. місіі, у т. л. заключыў дагаворы з Маркам Антоніем у Брундызіі (40) і Тарэнце (37). У 31—30 замяшчаў у Рыме Актавіяна, які выехаў на Усход. Вядомы сваім уплывам на літ. жыццё Рыма, апекаваўся паэтамі Вергіліем, Гарацыем, Праперцыем і інш. Ад твораў М. захаваліся ўрыўкі. Прозвішча М. як апекуна дзеячаў навукі і мастацтва стала хадзячай (пераноснай) назвай.

т. 10, с. 325

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

мецэна́т м. Mäzn m -s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

мецэна́т

(ад лац. Maecenas, -atis = імя старажытнарымскага палітыка)

багаты апякун навук або мастацтваў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мецэна́т

(іт. mecenate, ад лац. Mecenas, -atis = імя старажытнарымскага палітычнага дзеяча, які праславіўся апякунствам мастакоў і паэтаў)

багаты апякун навук і мастацтваў.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Мецэнат Г. Ц. 7/167; 8/555, 556

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

мецена́т мецэна́т, -та м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)