метафі́зіка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. метафі́зіка
Р. метафі́зікі
Д. метафі́зіцы
В. метафі́зіку
Т. метафі́зікай
метафі́зікаю
М. метафі́зіцы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

метафі́зіка, -і, ДМ -зіцы, ж.

1. Ідэалістычнае філасофскае вучэнне аб нязменных першаасновах свету, якія выходзяць за межы вопыту.

2. Недыялектычны спосаб мыслення, які разглядае з’явы без уліку іх узаемнай сувязі і развіцця.

3. Што-н. незразумелае, мудрагелістае, надзвычай абстрактнае (разм.).

|| прым. метафізі́чны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

метафі́зіка ж., в разн. знач. метафи́зика

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

метафі́зіка, ‑і, ДМ ‑зіцы, ж.

1. Процілеглы дыялектыцы філасофскі спосаб мышлення і метад пазнання, які разглядае прадметы і з’явы прыроды ў адрыве адзін ад аднаго.

2. Ідэалістычнае філасофскае вучэнне аб нязменных першаасновах свету, якія выходзяць за межы вопыту (бог, душа і інш.).

3. перан. Абстрактнае, туманнае разважанне; што‑н. малазразумелае, туманнае.

[Ад грэч. meta ta physika — пасля фізікі (такую назву мелі філасофскія творы Арыстоцеля, якія былі змешчаны пасля яго трактата па фізіцы).]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Метафізіка 1/39; 4/341, 342, 355; 7/87, 157—158, 166, 466; 8/559; 9/67; 10/264, 579

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

МЕТАФІ́ЗІКА (ад грэч. «Meta ta phisica» пасля фізікі),

1) частка, галіна філасофіі, прысвечаная гал. абстрактным праблемам чалавечага быцця і пазнання. Тэрмін «М.» паходзіць ад назвы зборніка філас. прац Арыстоцеля, якія складалі «першую філасофію», г.зн. лічыліся ўласна філас. працамі і паводле свайго прадмета адрозніваліся ад «фізікі» як навукі аб свеце канкрэтных рэчаў і з’яў. У працэсе эвалюцыі М. паступова траціла сувязь з рэчаіснасцю і накіроўвала намаганні на абстрактны пошук нейкай агульнай першаснай асновы ўсяго існага незалежна ад акрэсленых форм яго існавання ў прасторы і часе. Панаванне метафіз. поглядаў характэрна для сярэдневяковай філас. думкі, калі М. прэтэндавала на месца асобай «навукі» аб звышпачуццёвай сутнасці свету і абгрунтоўвала думку пра яго боскае паходжанне. Адыход ад элементаў аб’ектыўных ведаў аб чалавеку і яго прыродным і сац. асяроддзі, а таксама канструяванне штучных уяўленняў аб свеце прывялі да ператварэння М. ў схаластыку. Зацікаўленасць грамадства ў навук. філас. асэнсаванні рэчаіснасці і дасягненнях прыродазнаўчых навук суправаджалася вызваленнем філасофіі ад метафіз. падыходаў. Аб’ект метафіз. разважанняў быў абмежаваны выключна з’явамі, якія былі недаступныя чалавечаму вопыту і атаясамліваліся з звышпрыродным пачаткам. Элементы М. ёсць у некат. кірунках сучаснай філасофіі, у сцвярджэннях пра існаванне «вышэйшай», г.зн. звышпачуццёвай рэчаіснасці, пра немэтазгоднасць і немагчымасць навук. пазнання сутнасці прыродных і грамадскіх працэсаў.

2) Метад мыслення, які супрацьстаіць дыялектыцы. У гэтым сэнсе паняцце М. ўпершыню выступае ў філасофіі Г.​Гегеля, дзе метафіз. падыход да рэчаў і з’яў у адрозненне ад дыялектычнага лічыцца абмежаваным і не дазваляе раскрыць іх супярэчнасці, а таксама паказаць працэс развіцця паняццяў, таму што абапіраецца на канчатковыя адназначныя высновы. Паводле Гегеля. М. з’яўляецца недастатковай, але ў той жа час неабходнай умовай працэсу пазнання. Выкарыстанне ў навуцы метафіз. метаду з гіст. пункту гледжання было апраўданым у 17—18 ст., калі навука займалася збіраннем фактаў і расшчапляла прыроду на асобныя часткі. У 2-й пал. 19—20 ст. назіраецца негатыўнае стаўленне вучоных да М., што тлумачыцца пераходам навукі да абагульнення набытых навук. звестак, пранікненнем у глыбіню аб’ектаў пазнання і даследаваннем заканамерных сувязей паміж імі. Метафіз. метад абсалютызуе знешняе ўзаемадзеянне паміж аб’ектамі і ў той жа час недаацэньвае ўнутр. вытокі развіцця, у першую чаргу супярэчлівасць саміх аб’ектаў. На працягу 20 ст. М. як метад пазнання выступае ў некаторых кірунках сучаснай філасофіі (фенаменалогія, экзістэнцыялізм, рэалізм), а таксама ў тэалогіі.

Літ.:

Аристотель. Метафизика // Соч. М., 1976. Т. 1;

Ленін У.І. Філасофскія сшыткі // Тв. Т. 38 (Полн. собр. соч. Т. 29);

Вартофский М. Эвристическая роль метафизики в науке: Пер. с англ. // Структура и развитие науки М., 1978;

Исторические типы философии. М., 1991;

Мир философии. Ч. 1—2. М., 1991;

Boeder H. Topologie der Metaphysik. Freiburg-München, 1980.

В.​І.​Боўш.

т. 10, с. 310

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

метафі́зіка ж. філас. Metaphysík f -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

метафі́зіка

(лац. metaphysica, ад гр. meta ta physika = пасля фізікі)

1) процілеглы дыялектыцы спосаб мыслення, пры якім з’явы, прадметы і паняцці разглядаюцца як ізаляваныя і нязменныя сутнасці;

2) перан. абстрактнае, туманнае разважанне; што-н. з малазразумелае, туманнае.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

метафі́зік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. метафі́зік метафі́зікі
Р. метафі́зіка метафі́зікаў
Д. метафі́зіку метафі́зікам
В. метафі́зіка метафі́зікаў
Т. метафі́зікам метафі́зікамі
М. метафі́зіку метафі́зіках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

метафи́зика в разн. знач. метафі́зіка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)