месяцо́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. месяцо́вы месяцо́вая месяцо́вае месяцо́выя
Р. месяцо́вага месяцо́вай
месяцо́вае
месяцо́вага месяцо́вых
Д. месяцо́ваму месяцо́вай месяцо́ваму месяцо́вым
В. месяцо́вы (неадуш.)
месяцо́вага (адуш.)
месяцо́вую месяцо́вае месяцо́выя (неадуш.)
месяцо́вых (адуш.)
Т. месяцо́вым месяцо́вай
месяцо́ваю
месяцо́вым месяцо́вымі
М. месяцо́вым месяцо́вай месяцо́вым месяцо́вых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

księżycowy

месячны; месяцовы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

КІРУ́ШЧАНКА (Сяргей Іванавіч) (н. 31.1.1951, г. Чыта, Расія),

бел. жывапісец. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1977). Творчасць адметная шматзначнасцю вобразаў, стварэннем ілюзіі незавершанасці дзеі, абстрактна-каларыстычнымі пошукамі. Сярод твораў: карціны «Сонечнае зацьменне» (1988), «Якія збіраюць расу», «Тайная вячэра» (абедзве 1995), «Прасветы» (1996), «Падзенне», «Зямля бяжыць» (абедзве 1997), пейзажы «Месяцовы шлях (Начная дарога)» (1982), «Мінск», «Петрапаўлаўская царква», «На малочным возеры» (абодва 1983), партрэты маці (1977), мастачкі Т.​Сакаловай (1978), «Нацюрморт з чашамі» (1991), «Карычневы нацюрморт», «Нацюрморт з гранатамі і грушамі» (абодва 1992), «Блакітны і карычневы» (1993) і інш.

М.​М.​Паграноўскі.

С.Кірушчанка. Прасветы. 1996.

т. 8, с. 282

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГНАЕВІКІ́ (Laparosticti),

група жукоў сям. пласцініставусых. Уключае падсям. гнаевічкі (Aphodiinae), сапраўдныя гнаевікі, або геатрупы (Geotrupinae), гнаевікі (Coprinae) і інш. Больш за 6 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя палярных абласцей. На Беларусі часцей трапляюцца прадстаўнікі падсям. геатрупаў і гнаевічкоў; гнаявік веснавы (Geotrupes vernalis) занесены ў Чырв. кнігу.

Цела (даўж. 3—70 мм) бурае або чорнае, іншы раз з метал. бляскам. Яйцы адкладваюць у памёт жывёл. Жукі і лічынкі большасці гнаевікоў кормяцца гноем, нямногія трупамі, расліннаедныя. Некат. жукі назапашваюць памёт у выглядзе шарыкаў і закопваюць іх у норкі. Карысныя як «санітары» і глебаўтваральнікі; некаторыя — прамежкавыя гаспадары паразітычных чарвей.

Гнаевікі: геатрупы (1 — гнаявік звычайны; 5 — гнаявік веснавы); гнаевічкі (2 — афодый рыючы; 3 — афодый чырванакрылы); гнаевікі (4 — скарабей свяшчэнны; 6 — копр месяцовы; 7 — калаед-бык; 8 — гнаявік Шрэбера).

т. 5, с. 312

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

miesięczny

1. месячны;

miesięczny zarobek — месячны заробак; заробак за месяц;

2. уст. паэт. месяцовы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)