МЕРА́НА (Merano),

кліматабальнеалагічны курорт у Італіі, на ПнЗ ад г. Бальцана. Вядомы з 19 ст. Клімат вельмі мяккі зімой, сухі субтрапічны летам. Шмат крыніц мінер. вод, у т. л. радонавых. Лечаць хваробы органаў дыхання, апорна-рухальнай і перыферычнай нерв. сістэм, скуры, мочапалавой сістэмы. Бальнеа-фізіялячэбніцы, пансіянаты, атэлі. Буйны цэнтр турызму. Месца правядзення міжнар. кінафестываляў, шахматных турніраў. Шмат арх. помнікаў.

Я.​В.​Малашэвіч.

т. 10, с. 292

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ме́раны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, незакончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ме́раны ме́раная ме́ранае ме́раныя
Р. ме́ранага ме́ранай
ме́ранае
ме́ранага ме́раных
Д. ме́ранаму ме́ранай ме́ранаму ме́раным
В. ме́раны (неадуш.)
ме́ранага (адуш.)
ме́раную ме́ранае ме́раныя (неадуш.)
ме́раных (адуш.)
Т. ме́раным ме́ранай
ме́ранаю
ме́раным ме́ранымі
М. ме́раным ме́ранай ме́раным ме́раных

Кароткая форма: ме́рана.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)