мені́скавы
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
мені́скавы |
мені́скавая |
мені́скавае |
мені́скавыя |
| Р. |
мені́скавага |
мені́скавай мені́скавае |
мені́скавага |
мені́скавых |
| Д. |
мені́скаваму |
мені́скавай |
мені́скаваму |
мені́скавым |
| В. |
мені́скавы (неадуш.) мені́скавага (адуш.) |
мені́скавую |
мені́скавае |
мені́скавыя (неадуш.) мені́скавых (адуш.) |
| Т. |
мені́скавым |
мені́скавай мені́скаваю |
мені́скавым |
мені́скавымі |
| М. |
мені́скавым |
мені́скавай |
мені́скавым |
мені́скавых |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
мені́скавы спец. мени́сковый
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
мені́скавы, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да меніска. Меніскавы тэлескоп.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ГАЛО́ЎНАЯ АСТРАНАМІ́ЧНАЯ АБСЕРВАТО́РЫЯ АН Расіі, Пулкаўская абсерваторыя, навукова-даследчая ўстанова на Пулкаўскіх вышынях (75 м над узр. мора), за 19 км на Пд ад Санкт-Пецярбурга. Арганізавана В.Я.Струвэ, які быў яе першым дырэктарам (да канца 1861). Пабудавана паводле праекта арх. А.П.Брулова. Адкрыта ў 1839.
Асн. кірункі работ: стварэнне абс. каталогаў месцазнаходжання зорак, назіранне падвойных зорак, вызначэнне зорных паралаксаў. Каталогі мелі вял. дакладнасць; упершыню вымераны паралакс зоркі (λ Ліры; 0,125″ ± 0,055″; Струвэ, 1837). Асн. абсталяванне: 65-см рэфрактар, гарыз. мерыдыянны інструмент, фатаграфічная палярная труба, зеніт-тэлескоп, зорны інтэрферометр, 2 сонечныя тэлескопы, каранограф, меніскавы тэлескоп Максутава, вял. радыётэлескоп і інш. Галоўная астранамічная абсерваторыя выдае «Працы» (з 1893), «Весці» (з 1907), «Сонечныя даныя» (з 1954), «Бюлетэнь службы часу» (з 1955) і інш. Перадае сігналы дакладнага часу з 1920. Вядуцца даследаванні па астраметрыі, астрафізіцы, радыёастраноміі, пазаатмасфернай астраноміі і інш.
Я.У.Чайкоўскі.
т. 4, с. 469
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)