прадстаўніцтва меншасці

т. 12, с. 538

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ме́ншасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз. мн.
Н. ме́ншасць ме́ншасці
Р. ме́ншасці ме́ншасцей
ме́ншасцяў
Д. ме́ншасці ме́ншасцям
В. ме́ншасць ме́ншасці
Т. ме́ншасцю ме́ншасцямі
М. ме́ншасці ме́ншасцях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

секс-ме́ншасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз. мн.
Н. секс-ме́ншасць секс-ме́ншасці
Р. секс-ме́ншасці секс-ме́ншасцей
секс-ме́ншасцяў
Д. секс-ме́ншасці секс-ме́ншасцям
В. секс-ме́ншасць секс-ме́ншасці
Т. секс-ме́ншасцю секс-ме́ншасцямі
М. секс-ме́ншасці секс-ме́ншасцях

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сепараты́зм, ‑у, м.

Імкненне да аддзялення, адасаблення. // У буржуазных шматнацыянальных дзяржавах — рух нацыянальнай меншасці за аддзяленне і ўтварэнне самастойнай дзяржавы або аўтаномнай вобласці.

[Фр. separatisme ад лац. separatus — аддзелены.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Mnderzahl f - ме́ншасць;

in der ~ у ме́ншасці

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

minority [maɪˈnɒrəti] n. ме́ншасць, ме́ншая ча́стка;

be in a/the minority быць у ме́ншасці;

a national/racial/religious minority нацыяна́льная/ра́савая/рэлігі́йная ме́ншасць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

маярызава́ць

(ням. majorisieren, ад лац. maior = большы)

выкарыстаць большасць галасоў для адхілення прапаноў меншасці (напр. у парламенце).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

mniejszość

mniejszoś|ć

ж. меншасць;

~ci narodowe — нацыянальныя меншасці

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Mnderheit f -, -en ме́ншасць;

in der ~ sein [bliben*] быць [застава́цца] у ме́ншасці

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

«ГО́ЛАС БЕЛАРУ́СА»,

сялянска-работніцкая газета, орган бел. нац. меншасці ў Латвіі, арганізаванай у 1921 у т-ве «Бацькаўшчына». Выдавалася штотыднёва ў 1925—30 у Рызе на бел. мове. Рэдактар-выдавец К.Б.Езавітаў. Мела на мэце абуджаць нац. свядомасць і аб’ядноўваць беларусаў у Латвіі, абараняць іх інтарэсы, развіваць культуру. Пісала пра дзейнасць суполак, т-ваў, інфармавала пра стан асветы, школьнай справы, жыццё беларусаў у БССР, Літве, Чэхаславакіі, Сібіры. Перадрукоўвала матэрыялы з газ. «Савецкая Беларусь», «Беларуская вёска» і інш.

т. 5, с. 322

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)