Ме́нтаць ’разглядаць’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Няясна. Відавочна, значэнне лексемы запісана не зусім дакладна ці недастаткова. З прыведзенага прыкладу можна было б вывесці ’разглядаць рэч, перабіраючы яе рукамі’. У такім выпадку ментаць можна было б генетычна вывесці з польск. miąć ’мяць’, miętolić, miętosić.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мэнтаць ’пераварочваць, разглядаць’ (карэліц., Сцяшк. Сл.). Балтызм. Параўн. літ. mentyti ’мяшаць, перамешваць’, якое з польск. męcić ’круціць, выкручваць’, ’ашукваць’. Гл. ментаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ме́нта1, ме́тка, мэта, мянта́, мянця́ ’мянташка’ (Зн. Мікуц.; ДАБМ, к. 264; Смулкова, Słown.; пруж., Выг. дыс., Сл. ПЗБ), ’мешалка’ (Сл. ПЗБ), ’балбатун, брыдотны’ (КЭС, лаг.). Балтызм. Параўн. літ. meñtė, mentė̃, menčia ’лапатка, якой капаюць бульбу, мяшаюць (раствор) і інш.’, mentẽlė ’мянташка’ (Атрэмбскі, Gr., 2, 48; Урбуціс, Baltistica, 5, 65; Лекс. балт., 39–40; Грынавяцкене, LKK, 16, 183; Лаўчутэ, Балтизмы, 37). Сюды ж метава́ць ’вастрыць касу’ (Бір. дыс.), хойн. мянтава́ць (Мат. Гом.), мента́ць ’тс’ (ТС).

Ме́нта2 ’мята вадзяная, Mentha aquatica L.’ (маг., Кіс.). Відаць, паланізм. Параўн. польск. mięta ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)