мелані́зм

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. мелані́зм мелані́змы
Р. мелані́зму мелані́змаў
Д. мелані́зму мелані́змам
В. мелані́зм мелані́змы
Т. мелані́змам мелані́змамі
М. мелані́зме мелані́змах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

МЕЛАНІ́ЗМ [ад грэч. melas (melanos) чорны],

павелічэнне колькасці цёмнаафарбаваных асобін у папуляцыі. Чорная, карычневая, шэрая або рыжая афарбоўка вонкавага покрыва жывёл залежыць ад наяўнасці меланіну. Узнікае на генет. аснове і можа быць выкарыстаны натуральным адборам, калі цёмныя формы атрымліваюць перавагу перад светлымі, напр., узнікненне цёмных форм матылёў пры натуральным адборы ў забруджаных месцапражываннях (індустрыяльны М.).

т. 10, с. 270

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

мелані́зм

(ад гр. melas, -anos = чорны)

пераважнае распаўсюджанне цёмнаафарбаваных асобін якога-н. віду жывёл.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

МЕЛАНІ́НЫ,

высокамалекулярныя пігменты чорнага, цёмна-карычневага ці жоўтага колераў расл. і жывёльных арганізмаў. Ёсць у валасах, скуры, пер’і і сятчатцы вачэй пазваночных жывёл (у т. л. чалавека), кутыкуле насякомых і інш. Утвараюцца ў спец. пігментных клетках (меланацытах, меланафорах), у тканках звычайна звязаны з бялком. М. ў значнай ступені вызначаюць колер скуры чалавека (гл. Альбінізм, Меланізм). Узмоцненае ўтварэнне і адкладванне М. у скуры адбываецца пры апраменьванні сонечнымі і ультрафіялетавымі прамянямі (напр., загар, вяснушкі). Павышаная колькасць М. назіраецца ў некат. бародаўках і ў злаякасных пухлінах скуры чалавека (меланома). Спыненне біясінтэзу М. выклікае пасівенне валасоў.

т. 10, с. 270

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)